Электронныя сістэмы курэння: прававы аспект
З узмацненнем заканадаўства ў галіне абароту і спажывання тытунёвых вырабаў, выкарыстоўваючы недасканаласць дзеючага заканадаўства, усё большае распаўсюджванне ў грамадстве сталі атрымліваць электронныя сістэмы курэння, выклікаючы абгрунтаваныя спрэчкі аб іх бяспецы для здароўя. Складваючаяся практыка патрабавала ўмяшання дзяржавы.
Унесеныя Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24.01.2019 №2 змяненні ў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17.12.2002 №28 "Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў" (далей – Дэкрэт) пашырылі дзеянне апошняга. Новая рэдакцыя Дэкрэта не абмежавалася рэгуляваннем вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў, але таксама ўпарадкавала вытворчасць, абарот і выкарыстанне электронных сістэм курэння, вадкасцей для электронных сістэм курэння і сістэм для спажывання тытуню.
З 29.01.2020 уступілі ў сілу змяненні ў Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (КоАП), якія прадугледжваюць адміністрацыйную адказнасць за парушэнне правілаў вытворчасці, абароту і спажывання электронных сістэм курэння, вадкасцей для іх і сістэм для спажывання тытуню.
У прыватнасці, ч.6 арт.12.17 КоАП у цяперашні час прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць за парушэнне правілаў гандлю, якія выразіліся ў продажы непаўналетнім не толькі алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва, але і тытунёвых вырабаў, электронных сістэм курэння, вадкасцей для электронных сістэм курэння і сістэм для спажывання тытуню. Адказнасць за здзяйсненне гэтага правапарушэння прадугледжана ў выглядзе штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.
Новай рэдакцыяй арт.17.9 КоАП разам з адказнасцю за курэнне ў забароненых месцах тытунёвых вырабаў (пералік такіх месцаў, у прыватнасці, прыводзіцца ў Дэкрэце) устаноўлена таксама адказнасць за выкарыстанне ў гэтых месцах электронных сістэм курэння, сістэм для спажывання тытуню. Здзяйсненне вышэйназваных дзеянняў цягне адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.
Зменамі,
унесенымі ў артыкулы 12.25 і 12.26 КоАП, прадугледжана адказнасць за парушэнні заканадаўства пры рэкламаванні, рэалізацыі, гандлі электроннымі сістэмамі курэння, вадкасцю для іх, сістэмамі для спажывання тытуню.Прымаемыя дзяржавай меры накіраваны на ахову здароўя грамадзян, стварэнне здаровых і бяспечных умоў іх жыцця.
Старшы пракурор аддзела па наглядзе
за выкананнем заканадаўства і
законнасцю прававых актаў
пракуратуры вобласці
Ірына Крукiўская