Ёсць праблема – шукаем рашэнне

Пракуратурай Віцебскай вобласці пры ажыццяўленні нагляднай дзейнасці надаецца асаблівая ўвага праблемным пытанням правапрымяняльнай практыкі з прыняццем неабходных мер, накіраваных на ўстараненне наяўных недахопаў у працы, урэгуляванне узнікаючых складанасцей, удасканаленне дзейнасці зацікаўленых структур.       

Так, у маі-чэрвені бягучага года па ініцыятыве пракуратуры вобласці праведзена праверка выканання крымінальна-выканаўчымі інспекцыямі органаў унутраных спраў, папраўчымі ўстановамі адкрытага тыпу заканадаўства пры выкананні пакарання ў выглядзе абмежавання волі, пракурорскімі работнікамі абагульнена следча-судовая і наглядная практыка па матэрыялах і крымінальных справах, звязаных з ухіленнем ад адбыцця дадзенага пакарання.

Таксама прадметам абагульнення, праведзенага абласной пракуратурай, стала практыка прымянення адтэрміноўкі выканання пакарання і новых для нашага заканадаўства інстытутаў – крымінальна-прававой кампенсацыі і грамадска карысных работ.

Вынікі праведзеных праверак і абагульненняў паказалі на наяўныя праблемныя пытанні, якія патрабуюць дадатковай прапрацоўкі і прыняцця мер па іх вырашэнні. У сувязі з гэтым 30.06.2016 у пракуратуры Віцебскай вобласці адбылося міжведамаснае пасяджэнне па дадзенай тэматыцы.

У пасяджэнні прынялі ўдзел кіраўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці, абласнога суда, упраўленняў Следчага камітэта і Дэпартамента выканання пакаранняў па Віцебскай вобласці, УУС Віцебскага аблвыканкама, а таксама начальнікі структурных падраздзяленняў названых ведамстваў, пракуроры гарадоў і раёнаў, супрацоўнікі крымінальна-выканаўчых інспекцый тэрытарыяльных органаў унутраных спраў.

Па выніках пасяджэння, абмеркавання паднятых пытанняў з улікам выказаных прапаноў падрыхтавана рашэнне, прызванае спрыяць забеспячэнню якаснай працы праваахоўных ведамстваў, удасканаленню іх дзейнасці. Выкананне рашэння ўзята на кантроль.

Пракуратурай вобласці і ў далейшым будзе нададзена неабходная ўвага пытанням крымінальнага, крымінальна-працэсуальнага і крымінальна-выканаўчага

заканадаўства, правапрымяняльнай практыкі.

Начальнік аддзела
пракуратуры Віцебскай вобласці
па наглядзе за законнасцю
выканання крымінальных пакаранняў Васіль Пашкоўскі