Гэта справа журналістаў. Ва УА "ВДПУ імя П.М. Машэрава" адбыўся выпуск трэцяга патоку Медыялабараторыі Віцебскай вобласці

Это дело журналистов. В ВГУ имени П. Машерова состоялся выпуск третьего потока Медиалаборатории Витебской области

Гэта справа журналістаў. У ВДУ імя П. Машэрава адбыўся выпуск трэцяга патоку Медыялабараторыі Віцебскай вобласці

28.05.2026

Экскурсія па ВНУ, наведванне практычных пляцовак, удзел у II Форуме школьных і студэнцкіх медыяцэнтраў Віцебскай вобласці, цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога конкурсу юных журналістаў. Карэспандэнт «ВВ» даведалася, чым яшчэ гэты дзень запомніўся выпускнікам.

Падчас экскурсіі па ВНУ юнкары наведалі лабараторыю робататэхнікі «Robotics», вывучылі камплект робатаў на платформе Arduino, навучальныя наборы Lego, убачылі ў дзеянні робаруку Ufactory.

У IT-лабараторыі займаліся 3D-мадэляваннем.

На кафедры хіміі і прыродазнаўчанавуковай адукацыі наведалі лабараторыю інфармацыйных тэхналогій і метадаў навучання хіміі. Кандыдат педагагічных навук, дацэнт Аляксей Белахвостаў адзначыў, што спецыялізаваны навукова-адукацыйны цэнтр створаны для дыджыталізацыі хімічнай адукацыі і падрыхтоўкі будучых педагогаў.

Прадстаўнікі НДЛ структурна-функцыянальных даследаванняў распавялі аб ходзе даследаванняў асаблівасцей метабалізму лёгкіх прэснаводных малюскаў. У лабараторыі культуры клетак і тканін даведаліся аб мікракланальным размнажэнні раслін, біятэхналогіях і клеткавай інжынерыі.

Прыемным бонусам стала лабараторыя паэзіі на ФГЗіК. Юнкары Медыялабараторыі і студэнты ўніверсітэта чыталі вершы вядомых беларускіх аўтараў, а таксама ўласнага сачынення. Усе яны былі прысвечаны Году беларускай жанчыны.

Пасля заканчэння экскурсіі хлопцы прынялі ўдзел у II Форуме школьных і студэнцкіх медыяцэнтраў Віцебскай вобласці «Медыятрыумф».

– Пры абласной газеце «Віцебскія весці» на працягу трох гадоў функцыянуе Медыялабараторыя Віцебскай вобласці. Гэта прафарыентацыйна-адукацыйная пляцоўка для дзяўчат і хлопцаў, якія цікавяцца журналістыкай і плануюць развівацца ў гэтай сферы. Падчас навучання рабяты наведваюць розныя майстар-класы, серыю семінараў, набываюць навыкі журналістыкі, рэалізуюць розныя медыяпраекты, пагружаючыся ў гэту прафесію з галавой. Упэўнена, многія з іх у бліжэйшы час папоўняць шэрагі карэспандэнтаў, фотакарэспандэнтаў і відэаграфаў. Я, як медыямама, буду падтрымліваць рабят ва ўсіх пачынаннях, – адзначыла намеснік галоўнага рэдактара абласной газеты «Віцебскія весці», кіраўнік Медыялабараторыі Віцебскай вобласці Юлія Новікава.

На форуме адбылося ўзнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу сярод юных журналістаў «Медыялабараторная работа». Рабяты рыхтавалі матэрыялы ў трох намінацыях: «Лепшы рэпартаж», «Лепшы фотарэпартаж», а таксама «Лепшы відэасюжэт пра падзею».

Дыпломы і памятныя прызы пераможцам уручыў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Хрол.

– Рада быць часткай медыясям'і, у якой заўсёды падтрымаюць, падзеляцца каштоўнай парадай, дапамогуць раскрыць творчы патэнцыял. Удзячна нашай медыямаме Юліі Новікавай за тое, што стала для нас настаўнікам, дапамагала ўвасобіць у рэальнасць медыяпраекты. Прыемна, што мой працу ацанілі па вартасці, уручыўшы такія значныя ўзнагароды. Гэта надало сілы рухацца далей, – падкрэсліла выпускніца трэцяга патоку Медыялабараторыі Віцебскай вобласці Маргарыта Земцова.

Выпускніку другога і трэцяга патоку Медыялабараторыі Віцебскай вобласці, старшыні пярвічнай арганізацыі РГА «Патрыёты Беларусі» ААТ «Вістан» Максіму Батурскаму навучанне падарыла каласальны досвед.

– У Медыалабараторыі навучыўся працаваць у камандзе, хутка адаптавацца да абставін. Асабліва каштоўным было практычнае пагружэнне ў працэс стварэння медыяпрадукту. Гэта сапраўдная школа жыцця, дзе кожны можа знайсці сваё прызванне і адкрыць у сабе новыя таленты. Было прыемна вучыцца ў прафесіяналаў. Удзячны за атмасферу творчасці і ўзаемадапамогі, якая панавала на працягу ўсяго навучання. Хлопцам жадаю шанаваць атрыманы вопыт, падтрымліваць адзін аднаго і прыносіць новыя крэатыўныя ідэі, – сказаў Максім Батурскі.

Намеснік старшыні Віцебскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Мікалай Раманоўскі вітаваў пераможцаў штогадовага конкурсу маладых журналістаў «Залатое пяро «Белай Русі» – 2026».

Прыемным завяршэннем мерапрыемства стала сумесны чаяпіцце.

"Віцебскія весці"