ФОТАФАКТ: Дэлегацыя Віцебскай вобласці адправілася ў Мінск на другое пасяджэнне VII Усебеларускага сходу

ФОТОФАКТ: Делегация Витебской области, отправилась в Минск на второе заседание VII Всебелорусского собрания

Дэлегацыя Віцебскай вобласці, у склад якой увайшлі 118 дэлегатаў і 65 запрошаных, адправілася ў Мінск на другое пасяджэнне VII Усебеларускага сходу.

Сёння, 18 снежня, а 16.00 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звернецца з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Прамая трансляцыя будзе даступная на vitvesti.by.

Заўтра будзе зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны на 2026-2030 гады, таксама будуць разгледжаны кадравыя пытанні.

Намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў:

- На другім пасяджэнні сёмага Усебеларускага народнага сходу прагучыць асноватворная прамова Прэзідэнта - Пасланне да беларускага народа. Гэта праграмны дакумент, які вызначыць вектар развіцця краіны на бліжэйшую пяцігодку. Ад УНС чакаю дакладных задач, якія абавязкова прыму як кіраўніцтва да дзеяння, а таксама станоўчых эмоцый.

"Віцебскія весці"