ФОТАФАКТ: Ігар Сяргеенка праводзіць асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Шаркаўшчыне
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат па Пастаўскай выбарчай акрузе № 29, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сяргейка праводзіць асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Шаркаўшчыне. Традыцыйна на прыём да кіраўніка дэпутацкага корпуса краіны запісваюцца не толькі жыхары аднаго Шаркаўшчынскага, але і іншых суседніх рэгіёнаў. На гэты раз ёсць звароты з Віцебска, Браслаўскага раёна. Сярод пытанняў - капітальны рамонт шматкватэрнага жылога дома, рамонт сельскай дарогі, добраўпарадкаванне могілак, прызначэнне льготнай пенсіі і інш.