Фотафакт. У Віцебску адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця першынства Беларусі па біятлоне

Фотофакт. В Витебске состоялась торжественная церемония открытия первенства Беларуси по биатлону

На базе Віцебскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву з 27 па 30 студзеня пройдзе адкрытае першынство Беларусі па біятлоне.

Больш за 100 юнакоў і дзяўчат будуць спаборнічаць у спрынце, мас-старце, індывідуальнай гонцы.
Удзельнікаў першынства прывітаў намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў. Ён пажадаў юным спартсменам паказаць свой найлепшы вынік.

- Біятлон - займальны і цікавы від спорту. Калі ёсць упартасць, то ўсё атрымаецца, - падкрэсліў Вячаслаў Дурноў.

"Віцебскія весці"