ФОТАФАКТ: Выстава дасягненняў народнай гаспадаркі Беларусі і Узбекістана адкрылася ў Віцебску
У Віцебску стартавала выстава дасягненняў народнай гаспадаркі Беларусі і Узбекістана.
Больш за 1200 м² экспазіцыі на дзвюх пляцоўках:
-
Каля канцэртнай залы «Віцебск»: найсмачнейшыя мяса-малочныя прадукты Беларусі, тэкстыль і дэгустацыя ўзбекскай кухні.
-
На плошчы Свабоды: магутная сельгастэхніка, аўтамабілі і інавацыйная спецтэхніка.
Дзесяткі прадпрыемстваў ад аграсектара да высокіх тэхналогій.