ФСЗН нагадвае аб добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.09.2021 № 367 «Аб добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі» прадастаўлена права на ўдзел у добраахвотным страхаванні дадатковай назапашвальнай пенсіі.
Дадзенае права прадастаўлена работнікам, за якіх іх працадаўцамі выплачваюцца абавязковыя узносы ў бюджэт фонду сацыяльнай абароны.
Пачынаць удзельнічаць у новым страхаванні можна не пазней, чым за 3 гады да дасягнення агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту.
Працадаўца або сам работнік заключаюць дагавор са страхавой арганізацыяй.
У любы момант можна прыпыніць свой удзел у праграме і затым вярнуцца да выплаты дадатковых узносаў.
Работник, які жадае ўдзельнічаць у страхаванні, з 1 кастрычніка 2022 г. зможа выплачваць дадатковы узнос на назапашвальную пенсію. Памер гэтага узносу – у працэнтах ад фактычнай заработнай платы – ён выбірае сам. Максімальны (гранічны) памер дадатковага узносу работніка – 10%. Тарыф можна мяняць, але не часцей 1 разу на год.
Калі работнік прыняў рашэнне ўдзельнічаць, то да гэтага падключаецца і яго працадаўца. Ён будзе абавязаны плаціць узнос у памеры узносу работніка, але не больш за 3%.
Уступ работніка ў новую праграму ніяк не адлюструецца на яго працоўнай (салідарнай) пенсіі. Яе памер будзе вызначацца па тых жа правілах, што і ў работнікаў, якія не ўдзельнічаюць у добраахвотным страхаванні – зыходзячы з паказчыкаў стажу і заробку да звароту за пенсіяй.
Пры ўступленні работніка ў новую праграму выдаткі яго працадаўцы на выплату пенсійных узносаў не павялічацца. Яго абавязковы 28-працэнтны узнос у бюджэт фонду сацыяльнай абароны насельніцтва саразмерна зменшыцца.
Для ўдзельнікаў новай праграмы прадугледжаны:
– льгота па падаходным падатку. Так, работнікам прадастаўляецца права на атрыманне сацыяльнага падатковага выліку на суму выплачаных за кошт сродкаў работніка страхавых узносаў на будучую назапашвальную пенсію;
– магчымасць спадчыны пенсійных назапашванняў;
– гарантыя захаванасці пенсійных назапашванняў. Ажыццяўленне добраахвотнага страхавання дадатковай назапашвальнай пенсіі Указам ускладзена на дзяржаўную страхавую арганізацыю – рэспубліканскае ўнітарнае страхавое прадпрыемства «Стравіта».
Дзяржава гарантуе страхавыя выплаты па дагаворах страхавання, заключаных гэтым страхавым прадпрыемствам.
Клопат аб будучай пенсіі павінен стаць звыклым для кожнага чалавека. Толькі ў гэтым выпадку ў старасці можна мець камфортны ўзровень даходу, які дазваляе весці лад жыцця, які адпавядае асабістым чаканням.