ФСЗН: аб матэрыяльнай дапамозе ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2019 г. № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый»

Віцебскае абласное упраўленне Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва нагадвае.

Аб'ектам для налічэння ўзносаў у бюджэт фонду для наймальнікаў і працуючых грамадзян з'яўляюцца выплаты ўсіх відаў у грашовым і (або) натуральным выяўленні, налічаныя на карысць працуючых грамадзян па ўсіх падставах незалежна ад крыніц фінансавання, уключаючы ўзнагароджанні па грамадзянска-прававых дагаворах, акрамя прадугледжаных Пералікам выплат, на якія не налічваюцца ўзносы па дзяржаўным сацыяльным страхаванні, у тым ліку па прафесійным пенсійным страхаванні, у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь і па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў у Беларускае рэспубліканскае унітарнае страхавое прадпрыемства "Белдзяржстрах", зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25.01.1999 N115 (далей – Пералік), але не вышэй за пяціразовую велічыню сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за месяц, папярэдні месяцу, за які ўплачваюцца ўзносы, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Пунктам 7 Пераліку ўстаноўлена, што сумы матэрыяльнай дапамогі, якая аказваецца работнікам у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі, не з'яўляюцца аб'ектам для налічэння ўзносаў у бюджэт фонду.

Адпаведна, матэрыяльная дапамога, якая аказваецца работнікам бюджэтных арганізацый, як правіла, у сувязі з непрадбачанымі матэрыяльнымі цяжкасцямі з накіраваннем на гэтыя мэты сродкаў у памеры 0,3 сярэднямесячнай сумы акладаў работнікаў на падставе абзаца шостага пункта 4 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18 студзеня 2019 г. № 27 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый» (далей – Указ № 27), не з'яўляецца аб'ектам для налічэння узносаў у бюджэт фонду.

Звяртаем увагу, што нормы Указа № 27 не распаўсюджваюцца на дзяржаўных служачых і ваеннаслужачых, супрацоўнікаў (работнікаў) ваенізаваных арганізацый, якія маюць спецыяльныя званні (пункт 13 Указа № 27).

Адначасова паведамляем, пры выяўленні выпадкаў неправамернага налічэння узносаў у бюджэт фонду на матэрыяльную дапамогу, выплачваемую ў рамках Указа № 27, неабходна правесці пераразлік узносаў у бюджэт фонду, пісьмова інфармаваць аб сумах залішне налічаных узносаў тэрытарыяльныя органы Фонду па месцы рэгістрацыі, вынікі пераразліку адлюстраваць у ведамаснай справаздачнасці «Справаздача аб сродках бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь» за 4 квартал 2021 года.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах 65-49-06, 65-42-31 або ў раённых аддзелах па месцы пастаноўкі на ўлік.