Гарантыя бяспекі на вадзе.

З наступленнем гарачых дзён сотні людзей імкнуцца на адпачынак да вадаёмаў.

Адкрыты вадаём – гэта свайго роду рызыка і схаваная пагроза.

Асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў пры купанні – недаацэнка небяспек і ўяўная самаўпэўнасць.

Уменне добра плаваць яшчэ не сведчыць аб гарантыі бяспечнага адпачынку на вадзе, памятайце, што нават добры плывец павінен захоўваць пастаянную асцярожнасць, дысцыпліну і строга прытрымлівацца правілаў паводзінаў на вадзе.

Каб адпачынак паблізу вадаёма не ператварыўся ў трагедыю, неабходна выконваць шэраг правілаў:

- купацца толькі ў спецыяльна абсталяваных месцах;

- не ныраць у незнаёмых месцах;

- не заплываць за буйкі;

- не выплываць на суднавы ход і не набліжацца да суднаў;

- не ладзіць гульняў у вадзе, звязаных з захопамі;

- не плаваць на надуўных матрацах або камерах;

- не выкарыстоўваць няспраўныя плавальныя сродкі;

- не купацца ў нецвярозым стане.

Неабходна памятаць:

- лепшае надвор'е для купання – яснае безветранае;

- тэмпература паветра – 25 і больш градусаў;

- тэмпература вады - не ніжэй за 18 градусаў;

- час для купання – з 8 да 10 гадзін раніцы і з 17 да 19 гадзін вечара;

- не рэкамендуецца купацца раней, чым праз 1,5 гадзіны пасля ежы:

- калі судомай звяло мышцы, неабходна легчы на спіну і плыць да берага, спрабуючы пры гэтым разагрэць зведзеную мышцу рукой;

- калі стаміўся, а да берага яшчэ далёка – адпачні, прымі становішча «ляжаць на спіне»:

- трапіўшы ў хуткае цячэнне – неабходна плыць па цячэнні па дыяганалі да берага;

Працяглае знаходжанне ў вадзе можа прывесці да пераахаладжэння цела і небяспечных для жыцця сутаргаў.

Ніколі не паддавайцеся паніцы – гэта адна з асноўных прычын трагедыі на вадзе.

Выкананне ўказаных патрабаванняў бяспекі зробяць ваш адпачынак паўнавартасным, карысным і бяспечным для здароўя!