Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк наведаў Наваполацкае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву
Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк наведаў Наваполацкае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву.
Адной з мэт візіту стала ўручэнне вучням спартыўнай установы камплектаў абсталявання для заняткаў лыжным спортам.
Перш чым уручыць падарункі, Аляксандр Канюк азнаёміўся з трэніровачным працэсам аддзялення лыжных гонак, правёў сустрэчу і пагутарыў з адміністрацыяй вучылішча, трэнерска-выкладчыцкім складам і юнымі спартсменамі. Таксама наведаў навучальны корпус установы, музей беларускага побыту і музей спартыўнай славы. Зрабіў запіс у кнізе ганаровых гасцей.
Пасля ўручыў дзецям камплекты спартыўнага інвентару для заняткаў лыжным спортам, пажадаў цярпення і ўпартасці ў дасягненні спартыўных мэт.
Служба інфармацыі пракуратуры вобласці.