Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк здзейсніў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць
Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Канюк здзейсніў рабочую паездку ў Віцебскую вобласць.
Кіраўнік нагляднага ведамства наведаў КУП «Племзавод Рэканструктар» у Талачынскім раёне і яго структурныя падраздзяленні, сустрэўся з кіраўніцтвам райвыканкама, дырэктарам і работнікамі сельхазпрадпрыемства. У ходзе сустрэчы Генеральным пракурорам звернута ўвага на стан рамонтных майстэрняў, іншых аб'ектаў аграпрамысловага комплексу і захаванасць сельскагаспадарчай тэхнікі прадпрыемства.
Пасля наведвання КУП «Племзавод Рэканструктар» праведзена рабочая нарада пры ўдзеле намесніка Генеральнага пракурора Аляксандра Дубава, пракурора Віцебскай вобласці Вадзіма Сушчынскага, памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектара па Віцебскай вобласці Аляксандра Суббоціна, службовых асоб Віцебскага аблвыканкама і мясцовых выканаўчых органаў. На парадку дня актуальныя пытанні гатоўнасці суб'ектаў гаспадаркі, сілавога блока і органаў улады да веснавых палявых работ у паўночным рэгіёне. Па выніках нарады выпрацаваны прапановы па падрыхтоўцы і правядзенні пасяўной кампаніі, а таксама пастаўлены канкрэтныя задачы па ажыццяўленні пракурорскага нагляду ў гэтай сферы.
На наступны дзень Генеральны пракурор Аляксандр Канюк і Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук наведалі і асабіста апрабавалі, пераадолеўшы сем з паловай кіламетраў, лыжаролерную трасу, размешчаную ва ўрочышчы «Вараб'ёвы горы» г.Гарадок Віцебскай вобласці.
Пазней Генеральны пракурор правёў нараду ў Віцебскім аблвыканкаме па пытаннях развіцця лыжнага спорту ў вобласці і рэспубліцы, у ходзе якой абмеркаваны перспектывы і шляхі дасягнення станоўчых вынікаў высокага ўзроўню ў гэтым відзе спорту.
Старшы памочнік пракурора вобласці Наталля Сяўрук.