Генеральны пракурор Беларусі Конюк А.В. і начальнік аддзела – кіраўнік сакратарыята Генеральнага пракурора Беларусі Шкатула І.Г. прынялі ўдзел у пасяджэнні камісіі Віцебскага аблвыканкама
Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Конюк А.В. і начальнік аддзела – кіраўнік сакратарыята Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Шкатуло І.Г. прынялі ўдзел у пасяджэнні абласной камісіі па пытаннях правядзення дзяржаўнай памежнай палітыкі на тэрыторыі Віцебскай вобласці.
На пасяджэнні камісіі падкрэслівалася, што забеспячэнне законнасці на памежнай тэрыторыі з'яўляецца адной з прыярытэтных задач усіх органаў выканаўчай улады і праваахоўных структур.
Дзякуючы прынятым мерам крымінагенная абстаноўка ў памежных рэгіёнах вобласці застаецца стабільнай.
У той жа час з матэрыялаў крымінальных спраў бачыцца, што тэрыторыя вобласці ўсё часцей выкарыстоўваецца злачыннымі інтэрнацыянальнымі групамі для арганізацыі незаконнай міграцыі грамадзян у краіны Еўрасаюза, што патрабуе больш настойлівай працы праваахоўных органаў па своечасовым выяўленні парушэнняў закона, якія ствараюць пагрозу памежнай бяспецы, замахваюцца на фінансавую сістэму дзяржавы.
Патрэбна ўзмацненне ролі мясцовых органаў выканаўчай улады ў забеспячэнні памежнай бяспекі, асабліва ў частцы прыцягнення матэрыяльна-тэхнічных і фінансавых сродкаў для правядзення мерапрыемстваў, звязаных з падтрыманнем і далейшым развіццём інфраструктуры памежнай тэрыторыі.
Не ў поўнай меры
задейніваецца патэнцыял добраахвотных дружын, іншых грамадскіх фарміраванняў у мерапрыемствах па ахове і абароне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь.
Акрамя таго, адзначана роля сродкаў масавай інфармацыі ў забеспячэнні бяспекі Дзяржаўнай мяжы.
У цэлым, абмеркаванне дадзенай праблемы паказала, што пытанні ўмацавання законнасці і правапарадку на памежнай тэрыторыі носяць актуальны характар і патрабуюць пастаяннай каардынацыі дзеянняў усіх зацікаўленых дзяржаўных органаў.
У працы камісіі прыняў удзел і выступіў старшыня Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь Мальцаў Л.С.
Старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках Антон Горахаў.