Галоўнае фінансавае ўпраўленне: тлумачэнні аб увядзенні мясцовага збору за перасячэнне мяжы на машыне

Аб мясцовым зборы за перасячэнне транспартнымі сродкамі Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь                                       

Аб увядзенні мясцовага збору з 1 лютага 2023 г.

На падставе падпункта 11.4 пункта 11 артыкула 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2022 г. № 230-З ”Аб змяненні законаў па пытаннях падаткаабкладання“, часткі першай пункта 6, абзаца трынаццатага пункта 7 артыкула 4 Закона Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 г. № 72-З  ”Аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь“ Віцебскім  абласным Саветам дэпутатаў прынята рашэнне ад 30 снежня 2022 г. № 358 ”Аб мясцовым зборы“(апублікавана: Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 12 студзеня 2023 г., № 9/120600), якое ўступае ў сілу з 1 лютага 2023 г. (далей – рашэнне № 358).

У адпаведнасці з рашэннем № 358 на тэрыторыі Віцебскай вобласці да 1 студзеня 2025 г. уведзены мясцовы збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь  (далей – збор).

Раней гэты збор быў уведзены на тэрыторыі Віцебскай вобласці рашэннемВіцебскага абласнога Савета дэпутатаў ад 29 чэрвеня 2021 г. № 238 ”Аб мясцовым зборы“ і спаганяўся да 1 студзеня 2023 г.

У Віцебскай вобласці збор спаганяецца з 1 лютага 2023 г. да 1 студзеня 2025 г. за перасячэнне транспартным сродкам Дзяржаўнай мяжы пры выездзе з краіны на мяжы:

 

  • з Латвійскай рэспублікай – у пунктах пропуску ”Грыгораўшчына“ і ”Гаўрыліна“ (Верхнядзвінскі раён), ”Урбаны“ і ”Плюсы“ (Браслаўскі раён);
  • з Літоўскай рэспублікай – у пунктах пропуску ”Відзы“ (Браслаўскі раён), ”Мольдзевічы“ і ”Лынтупы“ (Пастаўскі раён).

Стаўка збору ўстаноўлена (як і раней) у памеры 1 (адной) базавай велічыні(у цяперашні час – 37,00 рубля) за перасячэнне мяжы адным транспартным сродкам, тэхнічнамаксимальная маса якога не перавышае 5 тон, незалежна ад колькасці пасажыраў у гэтым транспартным сродку.

Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 2022 г. № 967 ”Аб устанаўленні памеру базавай велічыні“ з 1 студзеня 2023 г. базавая велічыня ўстаноўлена ў памеры 37,00 рубля.

Дакумент, які пацвярджае выплату збору, прадстаўляе ў пунктах пропуску кіроўца транспартнага сродку, які належыць арганізацыі або фізічнай асобе, у тым ліку зарэгістраванай у якасці індывідуальнага прадпрымальніка.   

Льготы па зборы

Згодна са стат kom 4 Закона № 72-З ад выплаты збору вызваляюцца транспартныя сродкі, на якіх следуюць:

 

  • кіраўнікі дзяржавы і Урада Рэспублікі Беларусь, члены парламенцкіх, урадавых і іншых афіцыйных дэлегацый Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў;
  • кіраўнікі дзяржаў і урадаў, члены парламенцкіх, урадавых і іншых афіцыйных дэлегацый, асобы, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь па запрашэннях Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў;
  • супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь у замежных дзяржавах, дакументаваныя дыпламатычнымі і службовымі пашпартамі, а таксама члены іх сем'яў;
  • супрацоўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў, консульскіх устаноў, іншых афіцыйных прадстаўніцтваў замежных дзяржаў, міжнародных арганізацый і міждзяржаўных утварэнняў, іх прадстаўніцтваў і органаў і члены іх сем'яў;
  • асобы, якія следуюць на пахаванне членаў сям'і і блізкіх сваякоў, пры наяўнасці дакументаў, што пацвярджаюць;
  • асобы, якія суправаджаюць памерлых для пахавання ў працэсе перавозкі трунаў (урн) з іх целамі (астанкамі);
  • інваліды
Великой Айчыннай вайны, інваліды I і II групы, а таксама суправаджаючыя іх асобы;
  • удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;
  • удзельнікі ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;
  • асобы, якія выязджаюць на лячэнне ў санаторна-курортныя ўстановы, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;
  • удзельнікі спартыўных і спартыўна-масавых, культурных, адукацыйных мерапрыемстваў пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў.
  •  

    Рашэннем № 358 дадаткова вызвалены ад выплаты збору транспартныя сродкі, на якіх следуюць:

     

    • прадстаўнікі дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь у мэтах выканання службовых абавязкаў пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;
    • замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія прыбылі ў Рэспубліку Беларусь па запрашэнні дзяржаўных органаў, дзяржаўных арганізацый, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;
    • замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, для якіх устаноўлены  бязвізавы парадак уезду ў Рэспубліку Беларусь і выезду з яе ў сувязі з правядзеннем Міжнароднага фестывалю мастацтваў ”Славянскі базар у Віцебску“, пры наяўнасці арыгінальных або электронных білетаў на мерапрыемствы гэтага фестывалю ў Летнім амфітэатры альбо канцэртнай зале ”Віцебск“;
    • ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў, выдадзеных кампетэнтнымі органамі Рэспублікі Беларусь, а таксама асобы, якія суправаджаюць інвалідаў;
    • замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія следуюць па дакументах, што пацвярджаюць ступень цяжкасці і выяўленасці абмежаванняў фізічнай актыўнасці і ўдзелу 75–100 працэнтаў, выдадзеных кампетэнтнымі органамі дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці альбо звычайнага месца жыхарства замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства;
    • асобы, якія выязджаюць з Рэспублікі Беларусь для атрымання медыцынскай дапамогі  пры наяўнасці дакументаў (копій дакументаў) прымаючай медыцынскай арганізацыі або Міністэрства аховы здароўя альбо пасляатрымання медыцынай дапамогі пры наяўнасці дакументаў (копій дакументаў) арганізацый аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, а таксама асобы, іх суправаджаючыя;
    • замежныя грамадзяне, якія выязджаюць пасля знаходжання ў санаторна-курортных і аздараўленчых арганізацыях Рэспублікі Беларусь, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;
    • грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія выязджаюць для ажыццяўлення догляду за членамі сям'і і (або) блізкімі сваякамі ў сувязі з іх цяжкай хваробай, а таксама грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія вяртаюцца да месца пастаяннага пражывання пасля ажыццяўлення догляду за членамі сям'і і (або) блізкімі сваякамі ў сувязі з іх цяжкай хваробай, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;
    • замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія выязджаюць з Рэспублікі Беларусь пасля пахавання членаў сям'і або блізкіх сваякоў, пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў;
    • асобы, якія ажыццяўляюць перавозку гемапаэтычных стваловых клетак, органаў і (або) тканак чалавека для трансплантацыі;
    • асобы, якія выязджаюць з Рэспублікі Беларусь па пастановах аб дэпартацыі (высылцы), пры наяўнасці пацвярджаючых дакументаў.

     

    Аб парадку выплаты збору

    Збор выплачваецца у даход абласнога бюджэту Віцебскай вобласці (калі пункты пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь размешчаны ў Віцебскай вобласці).

    Рэквізіты для выплаты збору:

    Галоўнае упраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці, р/рахунак № BY37 AKBB 3600 3010 0002 0000 0000 у ААТ ”АСБ Беларусбанк“ г.Мінск, БІК банка AKBBBY2X, УНП 300594330. Код плацяжу ў бюджэт 03110 ”Збор за перасячэнне транспартнымі сродкамі Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь“.

    Выплата збору ажыццяўляецца ў беларускіх рублях да перасячэння дзяржаўнай мяжы (загадзя), або пры перасячэнні мяжы ў пунктах пропуску зыходзячы з памеру базавай велічыні, якая дзейнічае на дату выплаты.

    У выпадку, калі месца знаходжання пункта пропуску, праз які перасякаецца Дзяржаўная мяжа Рэспублікі Беларусь, размешчана ў Віцебскай вобласці, а збор сплачаны ў абласны бюджэт любой іншай вобласці, збор не з'яўляецца сплачаным.

    Дакумент аб выплаце збору прад'яўляецца кіроўцам транспартнага сродку ў пункце пропуску супрацоўніку органаў памежнай службы або службовай асобе мытнага органа (за выключэннем выпадкаў, калі транспартны сродак вызвалены ад выплаты збору). Дакумент можна прад'явіць у папяровым або электронным выглядзе.

    Дадзены дакумент павінен змяшчаць наступную інфармацыю: найменне арганізацыі і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) плацельшчыка, сума і дата аплаты, рэгістрацыйны нумар транспартнага сродку, прызначэнне плацяжу.

    Сплаціць збор можна ў аддзяленнях РУП ”Белпошта“ і крэдытна-фінансавых арганізацый (у касе банка, банкамаце, плацежна-даведачным тэрмінале, інфакіёску, інтэрнэт-банкінгу, мабільным банкінгу). Калі плацёж ажыццяўляецца ў касе банка, паведаміце аб неабходнасці правядзення плацяжу праз сістэму ”Разлік“ (ЕРИП).

    У сістэме ”Разлік“ (ЕРИП) неабходна паслядоўна выбраць наступныя ўкладкі: Адміністрацыйныя працэдуры, дзяржпошліны, зборы/ Збор за перасячэнне мяжы Рэспублікі Беларусь/ Віцебскі аблвыканкам ГФУ/ Збор за перасячэнне мяжы.

    Пры выплаце збору ў электронным выглядзе (з выкарыстаннем аб'ектаў праграмна-тэхнічнай інфраструктуры і сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання) у пункце пропуску неабходна прад'явіць карт-чэк, сфарміраваны на папяровым носьбіце або ў электронным выглядзе.

    Пры пералічэнні сумы збору са рахунку арганізацыі або індывідуальнага прадпрымальніка ў пункце пропуску неабходна прад'явіць дадатковы экземпляр плацежнай інструкцыі, экземпляр плацежнай інструкцыі, складзеныя на папяровым носьбіце пры ажыццяўленні электронных плацяжоў, з адзнакай банка аб іх выкананні. Пры гэтым у адзнацы банка павінны ўтрымлівацца: дата выканання плацежнай інструкцыі, арыгінальны штэмпель банка і подпіс адказнага выканаўцы.