Галоўнае - прадухіліць
На працягу мінулага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці патэнцыйных пагроз нацыянальнай бяспецы не ўзнікала, тэрарыстычных праяўленняў не мелася, але выяўляліся асобныя факты праяўлення экстрэмізму, якія былі своечасова спынены.
Органамі дзяржаўнай бяспекі і ўнутраных спраў пастаянна праводзіўся маніторынг публікацый у СМІ ва ўзаемадзеянні з Віцебскай абласной экспертнай камісіяй па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) у ёй прыкмет праяўлення экстрэмізму.
Спробы распаўсюджвання інфармацыйных матэрыялаў дэструктыўнага характару ў сетцы Інтэрнэт спыняюцца з улікам наяўных магчымасцей праваахоўных органаў Віцебскага рэгіёна.
Меры прафілактычнага характару па выніках аператыўна-вышуковай і іншай работы прымаліся органамі дзяржаўнай бяспекі, унутраных спраў у неабходных аб'ёмах і своечасова, што дазволіла спыніць або прадухіліць праяўленні экстрэмізму.
Падчас правядзення грамадска-палітычных, культурна-відовішчных, забаўляльных, спартыўных і іншых масавых мерапрыемстваў парушэнняў грамадскага парадку, праяўленняў экстрэмізму не зарэгістравана, забяспечаны належны правапарадак.
У цэлым, грамадска-палітычная сітуацыя ў вобласці была стабільнай. Надзвычайных сітуацый, якія ствараюць небяспеку для насельніцтва, у мінулым годзе не зафіксавана.
Разам з тым праваахоўнымі органамі ў вобласці па-ранейшаму праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне праяўленняў экстрэмізму і тэрарызму.
Так, у мінулым годзе рабочымі групамі ў складзе супрацоўнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі, пракуратуры, унутраных спраў і па надзвычайных сітуацыях праведзены маніторынгі асобных крытычна важных аб'ектаў вобласці ў адпаведнасці з планам работы Віцебскай абласной камісіі па супрацьдзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам.
У прыватнасці, гэтыя аб'екты правяраліся на прадмет наяўнасці прапускнога рэжыму (доступу старонніх асоб), фізічнай аховы, агароджы, асветленасці, наяўнасці пажарна-ахоўнай сігналізацыі, сістэм апавяшчэння, відэаназірання, і іншых
тэхнічных сродкаў аховы.
Па выніках маніторынгу і выяўленым недахопам у забеспячэнні іх абароненасці ад праяўленняў экстрэмізму і тэрарызму ўнесены адпаведныя рэкамендацыі, па выніках 2019 года ўпраўленнем КДБ Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці будзе праінфармавана Віцебская абласная камісія па процідзеянні экстрэмізму і барацьбе з тэрарызмам.
Бо галоўнае ў гэтай працы – прадухіліць негатыўныя з'явы, чым потым мужна і з вялікімі затратамі змагацца з іх наступствамі.
Старэйшы памочнік пракурора вобласці
па наглядзе за выкананнем заканадаўства
аб дзяржаўнай бяспецы
В.Н.Белавус