Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг: у 2023 годзе дэвіз Дня спажыўца – ”Пісьменны спажывец – адказны бізнес“
У Рэспубліцы Беларусь, як і ва ўсім свеце, 15 сакавіка праходзіць Дзень спажыўца.
Сусветны маштаб свята сведчыць аб значнасці механізму абароны правоў спажыўцоў у сістэме сацыяльнай і эканамічнай палітыкі любой сучаснай дзяржавы.
У Рэспубліцы Беларусь каардынацыю дзейнасці ў галіне абароны правоў спажыўцоў ажыццяўляе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Іншыя дзяржаўныя органы разглядаюць у межах сваёй кампетэнцыі пытанні, звязаныя з абаронай правоў спажыўцоў у розных сферах дзейнасці.
У рэгіёнах дзяржаўная палітыка ў галіне абароны правоў спажыўцоў рэалізуецца абласнымі, гарадскімі і раённымі выканаўчымі камітэтамі.
За мінулы год структурнымі падраздзяленнямі Віцебскага аблвыканкама, гаррайвыканкамамі разгледжана 368 зваротаў грамадзян па пытаннях абароны правоў спажыўцоў, з іх 148 (40%) – у сферы гандлю, 108 (29%) – жыллёва-камунальных паслуг, 78 (21%) – бытавога абслугоўвання насельніцтва.
Па выніках разгляду вынесена 14 прадпісанняў аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства, у 9 выпадках распачаты адміністрацыйныя працэсы (з іх у 4 выпадках прынята пастанова аб вызваленні ад адміністрацыйнай адказнасці з вынясеннем папярэджання). У дасудовым парадку пакрыта матэрыяльная шкода на суму 8,52 тыс. рублёў.
У 2023 годзе ў дзяржавах-членах Еўразійскага эканамічнага саюза Дзень спажыўца праводзіцца пад дэвізам ”Пісьменны спажывец – адказны бізнес“.
Гэтая тэма прызвана звярнуць увагу на неабходнасць фарміравання прасторы узаемнай павагі і даверу паміж спажыўцом і бізнесам. Аснова такой працы закладзена Праграмай сумесніх дзеянняў дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў сферы абароны правоў спажыўцоў, якая прадугледжвае інфармаванне і асвету насельніцтва па адпаведнай тэматыцы.
У мэтах павышэння пісьменнасці спажыўцоў упаўнаважанымі па абароне правоў спажыўцоў у мясцовых выканаўчых камітэтах аказваецца кансультатыўная дапамога, арганізуюцца выступленні ў сродках масавай інфармацыі,забяспечваецца размяшчэнне адпаведных матэрыялаў на афіцыйных сайтах выканкамаў і г.д.