Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг: у 2024 годзе дэвіз Дня спажыўца – "Спажывец і прадпрымальнік: давер для развіцця"

У Рэспубліцы Беларусь, як і ва ўсім свеце, 15 сакавіка праходзіць Дзень спажыўца.

Сусветны маштаб свята сведчыць аб значнасці механізму абароны правоў спажыўцоў у сістэме сацыяльнай і эканамічнай палітыкі любой сучаснай дзяржавы.

У Рэспубліцы Беларусь каардынацыю дзейнасці ў галіне абароны правоў спажыўцоў ажыццяўляе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Іншыя дзяржаўныя органы разглядаюць у межах сваёй кампетэнцыі пытанні, звязаныя з абаронай правоў спажыўцоў у розных сферах дзейнасці.

У рэгіёнах дзяржаўная палітыка ў галіне абароны правоў спажыўцоў рэалізуецца абласнымі, гарадскімі і раённымі выканаўчымі камітэтамі.

За мінулы год структурнымі падраздзяленнямі Віцебскага аблвыканкама, гаррайвыканкамамі разгледжана 538 зваротаў грамадзян па пытаннях абароны правоў спажыўцоў, з іх 219 (41%) – у сферы жыллёва-камунальных паслуг, 160 (30%) – гандлю, 82 (15%) – бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Па выніках разгляду вынесена 7 прадпісанняў аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства, у 4 выпадках пачаты адміністрацыйныя працэсы (з іх у 3 выпадках органамі, якія вядуць адміністрацыйны працэс, прыняты пастановы аб вызваленні ад адміністрацыйнай адказнасці з вынясеннем папярэджання, у 1 выпадку суб'ект гаспадарання прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці). У дасудовым парадку пакрыта матэрыяльная шкода на суму 37,4 тыс. рублёў.

У 2024 годзе ў дзяржавах-членах Еўразійскага эканамічнага саюза Дзень спажыўца праводзіцца пад дэвізам "Спажывец і прадпрымальнік: давер для развіцця".

Гэтая тэма заклікана прыцягнуць увагу да пытанняў узаемадзеяння спажыўцоў і прадпрымальнікаў, неабходнасці ўмацавання даверу паміж імі для эфектыўнага функцыянавання эканомікі.