Галоўнае ўпраўленне гандлю і паслуг: у гандлёвай сетцы вобласці забяспечаны шырокі асартымент тавараў для школьнікаў
У адпаведнасці з распараджэннем Віцебскага аблвыканкама ад 29 ліпеня 2020 г. № 217р ”Аб арганізацыі гандлю таварамі школьнага асартыменту“ гандлёвымі прадпрыемствамі вобласці з 1 жніўня бягучага года арганізаваны пашыраны продаж тавараў для школьнікаў, у тым ліку з правядзеннем выстаў-продажаў, распродажаў, акцый са зніжэннем цэн.
У цяперашні час у гандлёвай сетцы вобласці забяспечаны шырокі асартымент адзення, абутку для дзяцей школьнага ўзросту, папярова-белавых тавараў, школьна-пісьмовых і канцылярскіх прылад, сумак, ранцаў, партфеляў вучнёўскіх.
Арыенціровачны кошт адзення дзелавога стылю для дзяцей школьнага ўзросту (у залежнасці ад узросту) складае: для хлопчыка – 72,0-195,0 руб., для дзяўчынкі – 69,0-131,0. Кошт спажывецкага набору школьна-пісьмовых і канцылярскіх прылад ад 40 да 120 рублёў.
Набыць тавары школьнага асартыменту ў гандлёвых аб'ектах можна па банкаўскіх картах растэрміноўкі ”Халва“, ”Магніт“, ”Карта пакупак“, ”Карта FUM“ і г.д. (тэрмін растэрміноўкі ад 2 да 4 месяцаў).
Інфармацыя аб арганізацыі гандлю таварамі для школьнікаў, а таксама аб маркетынгавых мерапрыемствах, якія праводзяцца суб'ектамі гандлю, размешчана на афіцыйных сайтах гаррайвыканкамаў.