Галоўнае ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі: ацяпляльны сезон у Віцебскай вобласці стартуе 15 кастрычніка

Паводле рашэння абласной рабочай групы па аптымізацыі рэжымаў цеплазабеспячэння ў першую чаргу цяпло пачне падавацца ў дзіцячыя сады і школы, лячэбна-прафілактычныя і медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага забеспячэння, музеі, дзярж­архівы, бібліятэкі. У іх пацяплее з 15 кастрычніка.

З 16 кастрычніка паэтапная пада­ча цяпла пачне ажыццяўляцца ў жыллёвы фонд, інтэрнаты, усе іншыя ўстановы адукацыі, тэатры, агульнагарадскія лазні.

"У гэтым годзе з улікам прагнозу на бліжэйшыя дні было прынята рашэнне пачаць ацяпляльны сезон раней за ўстаноўлены па нарматывах тэрмін. Да яго правядзення ўсё гатова: усе цепла­крыніцы і аб'екты жылфонду атрымалі пашпарты гатоўнасці, створаны неабходныя запасы паліва, выкананы іншыя арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы", - канстатавалі ва ўпраўленні ЖКГ.

У асобных рэгіёнах вобласці па рашэнні мясцовых органаў улады пада­ча цяпла ўжо пачала ажыццяўляцца. Так, улічваючы ўсталяваныя надвор'е на працягу апошняга тыдня і чаканае зніжэнне тэмпературы паветра, Полацкі райвыканкам прыняў рашэнне аб уключэнні ацяплення з 13 кастрычніка, дадалі ў РУП "Віцебскэнерга".

БЕЛТА.