Галоўны корпус былой фабрыкі «КІМ» прададзены на аўкцыёне
На электронных таргах, арганізаваных камітэтам дзяржаўнай маёмасці Віцебскага аблвыканкама, быў прададзены галоўны вытворчы корпус былой фабрыкі «КІМ».
Пасля банкруцтва швейнай прамысловасці «КІМ» у 2019 годзе, гэтая пляцоўка заставалася адной з самых праблемных у Віцебскім рэгіёне. За гэтыя гады яе паступова асвойвалі прадстаўнікі прыватнага бізнесу.
Галоўны корпус быў самым буйным з аб'ектаў фабрыкі КІМ ‒ яго плошча складае 10700 кв.м. Гэта быў апошні з непрададзеных аб'ектаў фабрыкі і прапаноўваўся камітэтам да продажу са зніжэннем ацэначнага кошту на 80%.
За 221856 рублёў яго набыў адзіны ўдзельнік аўкцыёну ‒ прыватнае прадпрыемства з Віцебска. Асноўны від дзейнасці новага ўласніка ‒ гэта вытворчасць вырабаў з бетону, будаўнічага гіпсу і цэменту.
На пачатак новага года камітэтам прызначана ўжо больш за 50 аўкцыёнаў па продажы невыкарыстоўваемай дзяржмаёмасці.
Усяго камітэтам у гэтым годзе праведзена 132 рэзультатыўных аўкцыёны. Гэта дазволіла не толькі задзейнічаць невыкарыстоўваемую дзяржаўную маёмасць у развіцці Віцебскага рэгіёну, але і папоўніць дзяржаўны бюджэт на суму 3,8 мільёна беларускіх рублёў.