Гонар за Беларусь!

Супрацоўнікі пракуратуры Віцебскай вобласці, пракуратуры г. Віцебска і Віцебскага раёна 23 лістапада 2023 г. наведалі ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі выставу «Гонар за Беларусь», прысвечаную Дню народнага адзінства.

Пракурорскія работнікі азнаёміліся з дасягненнямі ў сферы культуры, спорту і аховы здароўя прадпрыемстваў, арганізацый і навучальных устаноў Віцебскай вобласці з моманту ўтварэння незалежнай Рэспублікі Беларусь.

У першай выставачнай зале прадстаўлена прадукцыя, якая вырабляецца непасрэдна ў Віцебскай вобласці: дываны, абутак, касметыка, ветэрынарная прадукцыя, мясныя і кандытарскія вырабы, тэлевізары, будаўнічыя матэрыялы і многае іншае.

Другая зала напоўнена духоўным багаццем нашай краіны. Экскурсавод расказала аб цікавых падзеях з жыцця нашых знакамітых мастакоў, кампазітараў, асветнікаў, музыкантаў, артыстаў, спартсменаў. Тут прадстаўлена калекцыя карцін мастакоў Віцебшчыны. Таксама супрацоўнікі даведаліся аб гісторыі станаўлення нашых фестываляў і тэатраў, якія сталі візітнай карткай краіны.

Наведванне музея дазволіла не толькі пашырыць кругагляд, даведацца шмат новага і цікавага аб нашай роднай Віцебскай вобласці, аб людзях, якія праславілі яе на ўвесь свет, але і яшчэ раз прасякнуцца гордасцю за нашу Беларусь!

Н.Н. Левянкова начальнік аддзела кадраў і ідэалагічнай работы