Грамадзянін наўмысна выкарыстаў загадзя падроблены білет
Зусім не чакаў непрацуючы сірата, ураджэнец г. Віцебска Васіль, што хлусня прывядзе яго на лаву падсудных. Аднойчы ў траўні, знаходзячыся ў сябе дома, ён шляхам абводкі ўсіх рукапісных запісаў і подпісаў, выправіўшы лічбу «5» на лічбу «6» ва ўказанні 2015 года ў графе «Дзейнічае да» унёс змены ў адзіны білет, які дае права на бясплатны праезд незалежна ад месца жыхарства, да дасягнення паўналецця апошняга, г.зн. да 07.06.2015, пасля чаго, працягваючы свой адзіны намер, накіраваны на выкарыстанне загадзя падробнага дакумента, у перыяд з мая 2015 года па снежань 2015 года, неаднаразова, з карыслівых меркаванняў, з мэтай пазбегнуць аплаты за праезд, пры праездзе ў неўстаноўленых відах грамадскага транспарту на тэрыторыі горада Віцебска, наўмысна выкарыстоўваў названы загадзя падробны адзіны білет, карыстаючыся правам на бясплатны праезд.
Сваімі наўмыснымі дзеяннямі Васіль здзейсніў злачынства, прадугледжанае ч.1 арт. 380 КК Рэспублікі Беларусь, па прыкметах: падробка іншага афіцыйнага дакумента, які дае права, з мэтай выкарыстання такога дакумента самім выканаўцам, выкарыстанне загадзя падробнага дакумента.
У зале суда Васіль не стаў адмаўляць сваю віну ў здзейсненым злачынстве і раскаяўся ў зробленае.
Прыгаворам суда Чыгуначнага раёна г. Віцебска прызначана пакаранне ў выглядзе 45 гадзін грамадскіх работ.
Памочнік Віцебскага транспартнага пракурора
Шэвярноўская Вікторыя Алегаўна