Ігар Сяргеенка накіраваў віншаванне з Днём ведаў!
Паважаныя педагогі і дарагія рабяты!
Шчыра віншую вас з Днём ведаў!
Першае верасня — гэта асаблівы дзень, напоўнены хвалюючай радасцю яркіх пачынанняў. Няхай новы навучальны год дорыць стваральную энергію, цікавыя адкрыцці і значныя дасягненні. Разам мы ствараем моцную, адукаваную Беларусь, дзе кожны можа рэалізаваць свой патэнцыял. Жадаю ўсім вам добрага здароўя, дабрабыту і добрага настрою!
Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сяргеенка.