Ігар Сяргейенка наведвае Шаркаўшчынскі раён
Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сяргейка наведвае аграгарадок Германовічы Шаркаўшчынскага раёна.
Спікер разам з першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама Сяргеем Ляўковічам і старшынёй Шаркаўшчынскага райвыканкама Сяргеем Кашміло знаёміцца з дзейнасцю ААТ «Княж».
На прадпрыемстве працуюць 172 чалавекі. У распараджэнні гаспадаркі — 44 трактары, 5 кормаўборачных і 8 збожжаўборачных камбайнаў. Плошча сельгасугоддзяў — 7772 га, у тым ліку ворныя землі — 5162 га. Валавы збор збожжавых у 2025 годзе склаў 4827 тон пры сярэдняй ураджайнасці — 22,8 ц/га.
Падчас наведвання ААТ "Княж" Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сяргейка разам з кіраўніцтвам вобласці і раёна ацаніў матэрыяльна-тэхнічную базу прадпрыемства.
Пры размове на мехдвары гаворка ішла пра тое, якая тэхніка на хаду і якія яе магутнасці, наколькі аператыўна праводзіцца рамонт няспраўных агрэгатаў і што яшчэ трэба прадпрыемству для працы ў палях.
Была звернута ўвага на той факт, што землі ў гаспадаркі цяжкія, таму тэхніка патрэбна дастаткова магутная.