Ігар Сяргеенка наведаў ільнозавод у Аршанскім раёне
Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сяргейка наведаў Арэхаўскі льнозавод, размешчаны ў Аршанскім раёне.
Сёлета на заводзе чакаюць паступлення рэкорднага аб’ёму сыравіны — 16 тысяч тон. Усё дзякуючы добраму ўраджаю. Аднак на прадпрыемстве ёсць пытанні з памяшканнямі для захоўвання сыравіны.
Прадпрыемства сёлета ўпершыню выйшла на прыбытковую працу.
ААТ «Арэхаўскі льнозавод» з’яўляецца адзіным ільноперапрацоўчым прадпрыемствам у Аршанскім раёне, якое займаецца вырошчваннем, нарыхтоўкай і першаснай перапрацоўкай льнотрасты, вытворчасцю і рэалізацыяй ільновалакна, кастрабрыкетаў, тэхнічнага ільнонасення, дапрацоўкай і ачысткай насення.
Падчас наведвання завода Старшыня Палаты прадстаўнікоў таксама абмеркаваў са старшынёй Аршанскага райвыканкама Ігарам Марозам актуальныя пытанні развіцця сельскагаспадарчай галіны раёна.