Ігар Сяргеенка праінспектаваў уборку ўраджаю ў Міёрскім раёне

Игорь Сергеенко проинспектировал уборку урожая в Миорском районе

Ігар Сяргейка праінспектаваў уборку ўраджаю ў Міёрскім раёне

28.07.2026

Сёння Міёрскі раён з рабочым візітам наведаў Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сяргейка.

Ён праінспектаваў ход уборачнай кампаніі, наведаўшы сельгаспрадпрыемствы "Міёрскі", "Чарассы" і "Узменскі край". Ігар Пятровіч з вуснаў кіраўнікоў гаспадарак, механізатараў пачуў, як мясцовыя аграрыі рашуча настроены на атрыманне высокіх намалотаў, убачыў працу збожжаўборачнай тэхнікі, збожжасушыльных комплексаў.

У раёне завершана ўборка азімых ячменю і рапсу, гаспадаркі прыступілі да выбарачнага абмалоту азімай пшаніцы.

Сёлета абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі "Дажынкі" пройдзе ў Міёрах. Ігар Сяргейка разам з кіраўніцтвам Віцебскай вобласці наведаў шэраг аб'ектаў, на якіх ідуць рамонтныя работы па падрыхтоўцы да маштабнага сельскагаспадарчага форуму. Гэта цэнтральная гарадская плошча, дзе пройдуць асноўныя ўрачыстыя мерапрыемствы. Таксама ён наведаў будынак залы бокса, што будуецца, азнаёміўся з рамонтнымі работамі ў Міёрскай сярэдняй школе №3 імя Героя Савецкага Саюза Ягора Андрэевіча Томка.

Ігар Сяргейка прыняў удзел у пасяджэнні штаба па падрыхтоўцы да абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі». Аб асноўных момантах расказалі кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці Дзмітрый Дзямідаў, намеснікі старшыні аблвыканкама Аляксей Гуйда, Пётр Белусь, старшыня Міёрскага райвыканкама Аляксандр Ярахновіч, намеснікі кіраўніка раёна, кіраўнікі падрадных арганізацый, занятых на падрыхтоўцы аб'ектаў да фестывалю.

"Віцебскія весці"