Ігар Сяргеенка з рабочым візітам знаходзіцца ў Докшыцкім раёне

Игорь Сергеенко с рабочим визитом находится в Докшицком районе

Ігар Сяргейка з рабочым візітам знаходзіцца ў Докшыцкім раёне

22.05.2026

Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сяргейка прымае ўдзел у мітынгу-рэквіеме «Памятайце людзі» і цырымоніі ўскладання кветак на мемарыяльным комплексе «Шунеўка» Докшыцкага раёна.

22 мая 1943 года ў вёсцы Шунеўка з больш чым 70 жыхароў было звярына забіта 66 чалавек, у тым ліку 15 дзяцей ва ўзросце да 7 гадоў скінуты ў калодзеж.

Сёння мемарыяльны комплекс «Шунеўка» з'яўляецца часткай турыстычных маршрутаў па Віцебскай вобласці і Беларусі, найважнейшым элементам ідэалагічнага выхавання моладзі. Пашанаваць памяць загінуўшых і ўскласці кветкі да помніка жыхарам вёскі прыязджаюць асобы, якія займаюць вышэйшыя дзяржаўныя пасады Рэспублікі Беларусь, дэлегацыі замежных краін.

Ігар Сяргейка прымае ўдзел у пасяджэнні райвыканкама з парадкам дня "Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Докшыцкага раёна за мінулы перыяд 2026 года і павышэнні эфектыўнасці працы арганізацый".

Намеснік старшыні Докшыцкага райвыканкама Марына Клімовіч адзначыла, што Докшыцкі раён займае 8 месца ў вобласці па ўзроўні заработнай платы.

— Прырост заработнай платы склаў 17%. Назіраецца станоўчая рэнтабельнасць продажаў па раёне. У бягучым годзе створана новае прадпрыемства па вытворчасці прадуктаў харчавання "ДокЭкаПрадукт". У планах абнавіць гасцінічную структуру, запусціць закрытыя гандлёвыя кропкі, – падкрэсліла Марына Клімовіч.

З дакладам аб вытворчасці прамысловай прадукцыі выступіў дырэктар завода "Ветразь" Павел Жукавец.

– На дадзены момант выконваем паказчыкі экспарту. У студзені 2026 года індэкс фізічнага аб'ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі склаў 39,3%. У красавіку бягучага года індэкс вырас да 81,7%, – адзначыў дырэктар.

Ігар Сяргеенка падвёў вынікі пасяджэння райвыканкама і паставіў новыя задачы:

– У цэлым Докшыцкі раён мае станоўчую дынаміку развіцця. Забяспечаны добры тэмп інвестыцый. Гэта сведчыць пра імкненне кадраў працаваць на перспектыву. Ёсць пытанні, на якія варта звярнуць увагу, каб зрабіць рэгіён яшчэ больш прывабным, – адзначыў Ігар Сяргеенка.

"Віцебскія весці"