Сёння Ігар Сяргеенка знаходзіцца з рабочай паездкай у Пастаўскім раёне

Игорь Сергеенко сегодня с рабочей поездкой находится в Поставском районе

Ігар Сяргейка сёння з рабочай паездкай знаходзіцца ў Пастаўскім раёне

14.05.2026

Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сяргейка сёння з рабочай паездкай знаходзіцца ў Пастаўскім раёне.

Ігар Сяргейка азнаёміцца з ходам узвядзення шэрагу новых сельскагаспадарчых аб'ектаў.

У Пастаўскім краі сёлета актыўна развіваецца малочна-таварная вытворчасць: рэканструююцца наяўныя комплексы (ААТ "Хацілы-агра" і іншыя) і ўзводзяцца новыя (напрыклад, МТК у в.Лынтупы, жывёлагадоўчы комплекс на 640 галоў у ААТ «Кураполле-агра» і іншыя).

У межах рэалізацыі Указа Прэзідэнта?? № 365 «Аб развіцці малочнай галіны» ў ААТ «Янавіца-агра» вядзецца будаўніцтва новых малочна-таварных комплексаў — двух сучасных даільных залаў на 777 галоў, прафілакторыя для цялят на 200 галоў і пуня для сухостойных кароў.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сяргейка ў межах рабочай паездкі ў Пастаўскі раён азнаёміўся з ходам будаўніцтва аб'ектаў.

Дырэктар сельгаспрадпрыемства Андрэй Купран далажыў Старшыні Палаты прадстаўнікоў аб стане спраў на будаўнічай пляцоўцы, выкананні тэрмінаў і якасці працы падраднай арганізацыі.

Віцебскія весці