Ігар Сяргейка сёння здзяйсняе рабочую паездку ў Шаркаўшчынскі раён
05.06.2026
Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сяргейка сёння здзяйсняе рабочую паездку ў Шаркаўшчынскі раён. Спікер наведвае ААТ «Княж».
У сельгаспрадпрыемстве Ігар Сяргейка разам з першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама Сяргеем Ляўковічам і старшынёй Шаркаўшчынскага райвыканкама Сяргеем Кашміло, намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў па аграрнай палітыцы Антонам Кулісевічам і намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльнай абароне Ігарам Шалудзіным наведваюць будаўнічую пляцоўку, дзе ўзводзіцца малочнатаварны комплекс. У планах узвесці комплекс будынкаў: два памяшканні для ўтрымання надойнага статка, малочны блок, электрападстанцыю, ваданапорную вежу, вагавую, кацельню, санітарны прапускнік, насосную станцыю і пяць сенажных траншэй.
Падчас наведвання ААТ «Княж» Старшыня Палаты прадстаўнікоў, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці, дэпутат па Пастаўскай выбарчай акрузе № 29 Ігар Сяргейка разам з кіраўніцтвам вобласці і раёна ацаніў матэрыяльна-тэхнічную базу прадпрыемства – у апошні час адбылося значнае папаўненне тэхнічнага парку. На машынных дварах у Германавічах і Зорцы Ігар Сяргейка цікавіўся наяўнасцю неабходнай тэхнікі, ацаніў яе стан, умовы захоўвання, наяўнасць запчастак і укамплектаванасць кадрамі. Таксама абмеркавалі ход правядзення карманарых работ.