Галоўнае ўпраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага аблвыканкама пракаментавала механізм удасканалення сацыяльных стандартаў у галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі
Галоўнае ўпраўленне ЖКГ Віцебскага аблвыканкама пракаменціравала ўступіўшае ў сілу рашэнне Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 29.03.2021 № 135 ”Аб змяненні рашэння Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 25 ліпеня 2011 г. № 464“ у галіне ЖКГ.
Вышэйназванае рашэнне выканана ў развіццё Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.12.2020 № 720.
У дадзеных нарматыўных дакументах пазначана 7 сацыяльных стандартаў у галіне ЖКГ.
1. Дзель насельніцтва, якое мае доступ да цэнтралізаваных сістэм водазабеспячэння: у гарадах і гарадскіх пасёлкам з 2021 года – 85 %, з 2026 года – 100 %; у аграгарадках з 2021 года – 50 %, з 2023 года – 70 %, з 2026 года – 85 % (раней па аграгарадках працэнт долі насельніцтва, якое мае доступ да цэнтралізаваных сістэм водазабеспячэння, быў не менш за 50 %; пасля ўнясення змяненняў патрабаванні ўзмацніліся і з 2026 года нарматыў абслугоўвання павінен будзе складаць 85 %).
2. Нарматыў ацяплення жылых памяшканняў – не менш за 18 °C (нарматыў абслугоўвання не змяніўся).
3. Нарматыў тэмпературы гарачай вады – не менш за 50 °C (нарматыў абслугоўвання не змяніўся).
4. Нарматыў падачы гарачай вады – штодня (да 2025 года ў выключных выпадках з улікам наяўных фінансава-тэхнічных магчымасцей пры забеспячэнні выканання санітарна-гігіенічных патрабаванняў дазваляецца ў міжсезонны перыяд ажыццяўляць падачу гарачай вады па графіках, зацверджаных мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, але не радзей двух дзён на тыдзень). Нарматыў абслугоўвання ”штодня“ не змяніўся.
У адпаведнасці з рашэннем Віцебскага аблвыканкама ад 29.03.2021 № 135 сацыяльны стандарт ”Нарматыў падачы гарачай вады“ нарматыў абслугоўвання ”у выключных выпадках …не радзей двух дзён на тыдзень“ дапускаецца толькі да 2025 года. Да выхаду вышэйназванага
5. Прырост асветленых вуліц – не менш 85 % (ранейшы нарматыў абслугоўвання складаў не менш 80 %).
6. Прырост вуліц з удасканаленым пакрыццём – не менш 60 % (нарматыў абслугоўвання не змяніўся).
7. Наяўнасць грамадскіх прыбіральняў у гарадах і гарадскіх пасёлкаў – не менш аднаго прыбора на 1 тыс. чалавек (нарматыў абслугоўвання не змяніўся).