Кадравы дзень: прызначаны новыя дырэктары наваполацкага будаўніча-мантажнага трэста № 16, аршанскага завода прыбораў аўтаматычнага кантролю
Новы кіраўнік з'явіўся ў ААТ «Будаўніча-мантажны трэст № 16, г.Наваполацк» — Уладзімір Філонаў. Вотчына для яго знаёмая — усю сваю працоўную біяграфію прысвяціў гэтай галіне. Раней Уладзімір Іванавіч працаваў галоўным інжынерам прадпрыемства і не па чутках ведае пра няпростую эканамічную сітуацыю, якая агарнула арганізацыю ў свой «каркас». Вастрыня назрэлых праблем вызначыла дзелавую танальнасць размовы.
— Праца павінна быць накіравана на зніжэнне выдаткаў вытворчасці, скарачэнне затрат. Без гэтага складана канкурыраваць, выйграваць тэндары, атрымліваць аб'ёмы не толькі ў межах вобласці, рэспублікі, але і на знешніх рынках. Добрых вынікаў дасягае арганізацыя з моцным кадравым патэнцыялам. Разам з тым варта акцэнтаваць увагу на працоўную дысцыпліну, арганізацыю вытворчага працэсу. Ніякіх «
— Нізкая прадукцыйнасць на чалавека — нарошчвайце аб'ёмы, фарміруйце каманду тых, хто будзе эфектыўна працаваць, аптымізуйце выдаткі, — даў настаўленні Мікалай Шарснёў.
Дзмітрый Юр'евіч вызначыў асноўныя адзнакі на «карце» развіцця завода. Сярод іх — змяншэнне выдаткаў за кошт пераезду дапаможных цэхаў у галоўны корпус прадпрыемства, дзе будуць выдзелены вытворчыя плошчы. Нямалаважным з'яўляецца і зніжэнне энергаёмістасці прадукцыі, павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці і экспарту. Улічваючы буйныя транзітныя маршруты, якія праходзяць праз тэрыторыю раёна, перспектыўным новы дырэктар лічыць стварэнне на плошчах завода лагістычнага цэнтра для станкабудаўнічых прадпрыемстваў. Па словах кіраўніка, гэты праект дазволіць наўпрост працаваць з расійскімі металургічнымі заводамі, закупляць у іх метал для наступнай апрацоўкі і рэалізацыі. Каб пераканацца, наколькі мэтазгодным і эканамічна апраўданым апынецца гэта напрамак, Мікалай Шарснёў паставіў дырэктару задачу глыбей вывучыць гэтае пытанне і падмацаваць яго адпаведнымі разлікамі.
— Кіраўнік дзяржаўнага прадпрыемства павінен асацыяваць сябе з прыватнікам, які заўсёды ацэньвае свае дзеянні з пункту гледжання максімальнай выгады. Любы праект неабходна пралічваць як камерцыйны, каб забяспечыць гарантаваны прыбытак, — рэзюмаваў Мікалай Мікалаевіч.
Узгадненне падаўжэння кантракту падпісана дырэктару СХУП «Северный» Гарадоцкага раёна Сяргею Цітову, які на працягу двух гадоў узначальвае гэту арганізацыю. Кіраўнік вобласці адзначыў станоўчую дынаміку развіцця прадпрыемства і нагадаў пра неабходнасць захавання тэхналагічных крытэрыяў у земляробстве і жывёлагадоўлі.
Галоўны пасыл, які прайшоў чырвонай ніткай у рамках кадравага дня, — навучыцца выбудоўваць эфектыўную лагістыку кіравання арганізацыяй. Менавіта ад гэтага ў канчатковым выніку залежыць перспектыва росту і дабрабыт калектыву.
Вольга БУЛАВКА,
галоўны спецыяліст
галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы,
культуры і па справах моладзі
Віцебскага аблвыканкама.