Камітэт дзяржаўнай маёмасці: на аўкцыёне прададзены невыкарыстоўваны будынак з гаражным боксам у Расонскім раёне
На аўкцыёне прададзены невыкарыстоўваны нежылы будынак з гаражным боксам, размешчаныя ў г.п. Расоны, са зніжэннем пачатковага кошту на 80 працэнтаў. Будынак выстаўляўся на аўкцыён упершыню.
Пераможцам аўкцыёну стаў яго адзіны ўдзельнік - грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Агульная сума пакупкі 11279,81руб. Новы ўладальнік набытай нерухомай маёмасці плануе правесці рэканструкцыю будынка і гаражоў з выкарыстаннем іх у вытворчай дзейнасці.
У бягучым годзе камітэтам ”Віцебскаблмаёмасць“ праведзена 64 выніковыя аўкцыёны, на якіх было прададзена 68 аб'ектаў на агульную суму больш за 1,9 млн. руб.