Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: у Віцебскай вобласці 18 чалавек з ліку беспрацоўных атрымалі магчымасць набыць вопыт практычнай працы

У студзені-жнівні 2021 г. у Віцебскай вобласці 18 чалавек з ліку беспрацоўных атрымалі магчымасць набыць вопыт практычнай працы.

Дадзеная паслуга прадугледжана з мэтай атрымання беспрацоўнымі прафесійных ведаў, уменняў і навыкаў практычнай працы ў адпаведнасці з атрыманай прафесіяй (спецыяльнасцю), павышэння канкурэнтаздольнасці на рынку працы, пашырэння магчымасцей працаўладкавання.

Працаўладкаваныя ў рамках дадзенай паслугі грамадзяне набывалі вопыт па розных прафесіях (спецыяльнасцях): юрыст, тэхнік-праграміст, майстар па манікюры, педыкюры, прадавец, швачка, вальшчык лесу.

Для набыцця вопыту практычнай працы па атрыманай прафесіі (спецыяльнасці) накіроўваюцца беспрацоўныя, зарэгістраваныя ў службе занятасці, з ліку:

- выпускнікоў устаноў адукацыі, якія атрымалі прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную і вышэйшую адукацыю;

- асоб, якія прайшлі прафесійную падрыхтоўку або перападрыхтоўку па накіраванні службы занятасці;

- асоб, якія доўгі час (больш за 12 месяцаў) не працавалі ў сувязі з доглядам за дзіцем ва ўзросце да 3 гадоў, дзіцем-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама за дзіцем ва ўзросце да 18 гадоў, інфікаваным вірусам імунадэфіцыту чалавека або хворым на СНІД.

Наймольнікам, якія прадастаўляюць працоўныя месцы для працаўладкавання беспрацоўных для набыцця вопыту практычнай працы, службай занятасці часткова кампенсуюцца затраты на аплату іх працы.