Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: у Віцебскай вобласці дапамога сем'ям на падрыхтоўку дзяцей да навучальнага года аказана на 3 млн. рублёў

Як сведчыць штотыднёвы маніторынг, які праводзіцца камітэтам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама, усе шматдзетныя сем'і з дзецьмі школьнікамі, а іх больш за 10 тысяч (19,8 тыс. дзяцей), атрымалі матэрыяльную дапамогу для падрыхтоўкі дзяцей да навучальнага года са сродкаў мясцовага бюджэту. На гэтыя мэты накіравана 1,5 млн. рублёў.

Малазабяспечаным сем'ям, у тым ліку і шматдзетным, прадастаўлена дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога. Такі дапамогу атрымалі 682 сям'і (1569 дзяцей) на суму 679,3 тыс. рублёў.

Бацькам школьнікаў дапамога аказана па месцы працы за кошт сродкаў прафсаюзных арганізацый або наймальнікаў. Па месцы працы дапамогу атрымалі 7 тыс. сем'яў (11,7 тыс. дзяцей) на суму 726,4 тыс. рублёў.

Каля 700 сем'яў (1,6 тыс. дзяцей) атрымалі дапамогу ад грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, гуманітарную, дабрачынную на суму 106,7 тыс. рублёў.