Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне: у Віцебскай вобласці сямейны капітал прызначаны 935 шматдзетным сем'ям

Па стане на 1 жніўня 2021 года сямейны капітал прызначаны 935 шматдзетным сем'ям Віцебскай вобласці (усяго за перыяд з 01.01.2015 – больш за 10 тыс. сем'ям), прынята 1010 рашэнняў аб датэрміновым распараджэнні яго сродкамі.

За датэрміновым распараджэннем сродкамі сямейнага капіталу з 1 студзеня 2020 г. звярнуліся 3,7 тыс. шматдзетных сем'яў.

Аднаразовае прадастаўленне сем'ям безнаяўных грашовых сродкаў пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей – сямейны капітал – устаноўлена з 1 студзеня 2015 года з мэтай стварэння дадатковых умоў для ўмацавання інстытута сем'яў з дзецьмі, узмацнення сацыяльнай абароны сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей.