Камітэт «Віцебскаблмаёмасць»: за базавую велічыню прададзена школа ў Сенненскім раёне і бібліятэка ў Талачынскім

5 красавіка на аўкцыёне прададзена школа ў аг. Нямойта Сенненскага раёна. 

Будынак агульнай плошчай 599 м.кв. са спартзалай, цяпліцай, агароднінасховішчам, пешаходнай дарожкай, агароджай і перадатачнымі сеткамі (каналізацыя, водаправод, электразабеспячэнне) выстаўляўся на аўкцыён ужо 8-ы раз і быў прададзены адзінаму пакупніку – сельгаспрадпрыемству гэтага ж населенага пункта.

Таксама 5 красавіка з 6-й спробы новага ўласніка знайшла бібліятэка ў в. Плоскае Талачынскага раёна. 

Будынак агульнай плошчай 81 м.кв. з прыбудовай, сараем і пешаходнай дарожкай быў прададзены адзінаму пакупніку – жыхару Барысава.

У бягучым годзе камітэтам «Віцебскаблмаёмасць» прададзена 20 аб'ектаў, з іх 10 – на аўкцыёнах за базавую велічыню і 10 – на аўкцыёнах са зніжэннем цаны на 80%.