Прызначэнне новых кіраўнікоў завода «Эвістар», наваполацкіх ЖРЭА і будтрэста № 16 узгадніў Алег Мацкевіч
Прызначэнне новых кіраўнікоў арганізацый узгадніў у рамках кадравага дня першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Алег Мацкевіч. Разам з агульнавытворчымі арыенцірамі кожны кіраўнік атрымаў набор персанальных задач для будучай працы.
Не стаў выключэннем новы дырэктар Наваполацкага КУП «ЖРЭА» Аляксандр Макарэвіч, які мае досвед працы ў галіне. Намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Белавус, характарызуючы дзейнасць аднаго з лепшых прадпрыемстваў вобласці ў сферы ЖКГ, выказаў надзею, што з прыходам новага кіраўніка дасягнутае прымножыцца. Для гэтага кіраўніку быў акрэслены круг першачарговых задач. Яму даручана выпрацаваць дакладную канцэпцыю развіцця сістэмы па абыходжанні з адходамі, уключаючы ліквідацыю смецеправодаў у жылфондзе. Пільную ўвагу да гэтай тэмы тлумачыцца проста: чалавецтва ў сваім развіцці дасягнула таго ўзроўню, каб даваць адходам другое жыццё. Наяўнасць жа смецеправодаў значна тармазіць працэс сартавання адходаў для нарыхтоўкі другаснай сыравіны. Ды і самі недахопы такой канструкцыі ляжаць на паверхні: непрыемны пах у пад'ездзе, антысанітарыя... Адмова ад смецеправодаў і асобны збор другасных рэсурсаў — гэта зняццё кошту тарыфаў на вываз і ўтылізацыю адходаў. Вось і атрымліваецца, славутыя два зайцы: і жыроўка танчэйшая, і для эканомікі карысць. Такі крок дазволіць прадухіліць шкоднае ўздзеянне смецця на навакольнае асяроддзе, здароўе грамадзян, а таксама максімальна ўцягнуць у абарот у якасці другаснай сыравіны. А бо яго вяртанне ў сферу вытворчасці дае важкую эканомію.
Акрамя таго, ЖРЭА трэба будзе перавесці жылфонд нафтаграда на энергазберагальныя крыніцы святла. Пад'ездаў з «лямпычкамі Ільіча» быць не павінна, падкрэсліў Уладзімір Белавус. Устаноўка, напрыклад, святлодыёдных лямпаў з шумавым датчыкам або фотарэле дае адчувальны эфект у выглядзе зніжэння спажывання энергіі. Асаблівы кантроль і за бяспекай. Ліфты, якія адпрацавалі нарматыўныя тэрміны эксплуатацыі, патрабуюць замены. Адсюль — яшчэ адна кейс-задача: прывесці ў належны стан увесь ліфтавы фонд.
Новы кіраўнік з'явіўся ў ААТ
«Будаўніча-мантажны трэст № 16, г. Наваполацк» — Якаў Старадубаў, які прайшоў усе прыступкі ў будаўнічай сферы. Нягледзячы на непростае эканамічнае становішча прадпрыемства, перспектывы ў трэста ёсць. Тут важна прытрымлівацца правіла: больш пабудуеш — больш заробіш. Аднак без зніжэння выдаткаў вытворчасці складана канкураваць, выйграваць тэндары, атрымліваць аб'ёмы не толькі ў межах вобласці, рэспублікі, але і на знешніх рынках. Не выключана, што свежы погляд прызначанага чалавека на стан спраў дапаможа арганізацыі стаць эканамічна мацней.Вывесці ААТ «Завод «Эвістар» на стабільную працу з станоўчай дынамікай трэба новаму кіраўніку Тофіку Эйвазаву, які пакінуў кабінет першага намесніка дырэктара. Яго працоўная дзейнасць з 80-х гадоў неадрыўна звязана з гэтай арганізацыяй. Яшчэ ў савецкі час завод-вытворца быў адным з найбуйнейшых, дзе працавалі тысячы. Праўда, цяпер арганізацыя іншых маштабаў з калектывам колькасцю ў пару сотняў чалавек, але тут змаглі знайсці сваю вытворчую нішу. Сёння ААТ «Гомсельмаш» і «МТЗ» — асноўныя спажыўцы прадукцыі «Эвістара». Аднак у сучасных умовах гэтага недастаткова. Алег Мацкевіч сфакусаваў увагу на неабходнасці выходзіць толькі з эканамічнай і высокапрадукцыйнай прадукцыяй на новыя рынкі збыту, якія, безумоўна, неабходна пашыраць.
Блок узгадненняў падаўжэння кантракту пачаўся з дырэктара філіяла «СГЦ «Задняпроўскі» ААТ «Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў» Ігара Васіленкі. Упэўнены крок узначаленага ім калектыву, уменне аптымальна выбудаваць вытворчую тактыку вызначаны асобай кіраўніка. Плюс да гэтага — эканамічны падыход да справы, без якога не дамагчыся эфектыўнасці. Дзякуючы такому раскладу гаспадарка утрымлівае лідзіруючыя пазіцыі не толькі ў раёне, вобласці, але і ў рэспубліцы.
Свайго роду метраномам, які ў пэўнай ступені задае рытм у сельскай гаспадарцы на Віцебшчыне, з'яўляеццаабласная дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін на чале з Мікалаем Аленичем, запрошаным для падаўжэння кантракту.Мікалай Назаравіч мае шырокі досвед кіраўніцкай і вытворчай працы. Пад яго кіраўніцтвам з 2010 года калектыў установы стаіць на варце строгага выканання ўсіх агранамічных этапаў у барацьбе за добры ўраджай. У нюансах ведае праблемныя кропкі галіны. Дырэктар упэўнены ў неабходнасці карэкціроўкі практыкі гаспадарання на землях і не хавае, што захаванне тэхналогій і дакладныя разлікі забяспечваюць станоўчыя вынікі ў раслінаводстве.
Сваю прафпрыдатнасць пацвердзіў ідырэктар ААТ «Міёрскі райаграсэрвіс» Іван Сушко. У ліку першачарговых задач — удасканаленне сістэмы сэрвіснага абслугоўвання. Як адзін з галоўных партнёраў гаспадарак асноўныя намаганні прадпрыемства павінна накіраваць на рамонт і аднаўленне тэхнікі, вузлоў і агрэгатаў для АПК.
Адрасаваны дырэктарскаму корпусу мэсідж у спалучэнні з пажаданнямі працоўных поспехаў прагучаў: у працы патрэбны змены, але без неабдуманых надломаў.
Вольга БУЛАВКА,
галоўны спецыяліст
галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы,
культуры і па справах моладзі
Віцебскага аблвыканкама.