Абвешчаны конкурс на атрыманне прэмій Віцебскага аблвыканкама таленавітым маладым вучоным і спецыялістам

Абвяшчаецца адкрыты абласны конкурс на атрыманне прэмій Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта таленавітым маладым вучоным і спецыялістам.

Штогадовы адкрыты абласны конкурс на атрыманне прэмій Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта таленавітым маладым вучоным і спецыялістам праводзіцца ў мэтах стымулявання навукова-даследчай дзейнасці маладых вучоных і спецыялістаў, якія займаюцца перспектыўнымі навуковымі даследаваннямі і распрацоўкамі ў арганізацыях Віцебскай вобласці.

Конкурс праводзіцца па наступных конкурсных раздзелах:

  • фундаментальныя даследаванні – 3 прэміі;
  • прыкладныя даследаванні і распрацоўкі – 4 прэміі, у тым ліку адна прэмія за лепшую распрацоўку па дасягненні вынікаў у эканоміі і беразлівасці.

Прыём заявак на ўдзел у конкурсе ажыццяўляецца да 1 снежня 2020 года.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца доктары навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдаты навук – да 35 гадоў, вучоныя без ступені – да 30 гадоў (на 1 кастрычніка года, у якім ажыццяўляецца вылучэнне кандыдатур), якія маюць не менш за тры навуковыя публікацыі у часопісах і зборніках навуковых прац па тэме конкурснай працы.

Патрабаванні да афармлення конкурсных работ і іншыя правілы выкладзены ў Інструкцыі аб парадку правядзення конкурсу, зацверджанай рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 14.09.2006 г. № 658 (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2006 г., №176,  9/5449).