Аблсельззбыт: аграрыі Віцебскай вобласці засеялі 77% плошчаў азімых збожжавых

Аграры вобласці выйшлі на фінішную прамую ў сяўбе азімых культур. На ўчарашні дзень у Віцебскай вобласці пасеяна 178,6 тыс. га азімых збожжавых культур (77%).

— Лідыруюць Віцебскі, Полацкі і Дубровенскі раёны. Яны практычна завяршылі кампанію. Стараюцца не адставаць ад іх калегі з іншых рэгіёнаў. Дзякуючы гэтаму ўжо ўдалося на 8 тыс. га перавысіць вынік, дасягнуты ў мінулым годзе, — сказаў начальнік упраўлення земляробства, раслінаводства і кармавытворчасці камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Валерый Неразя. — Калі надвор'е будзе і далей спрыяць і не падвядзе тэхніка, то аграры плануюць правесці сяўбу ў тым аб'ёме і тэрмінах, якія вызначаны.

Кукуруза на сілас прыбрана на 35,4 тыс. га (38,9%), ураджайнасць зялёнай масы 217 ц/га. У цэлым да стойлавага перыяду на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 18,6 ц к. ед. Льнотраста паднята на 10,1 тыс. га (91,6%).

"Віцебскія весці"