Аблсельсгаспрад: у Віцебскай вобласці плануюць засеяць сельгаскультурамі амаль 790 тыс. га
Цяпер аграрыі паўночнага рэгіёну рыхтуюцца да пасяўной, тэхніка ўжо пачынае падрыхтоўку глебы. Масава разгортвацца сельгасработы ў раёнах Віцебскай вобласці пачнуць з усталяваннем стабільна цёплага надвор'я - паўнавартасная вясна пакуль спазняецца.
"У гэтым годзе агульная пасяўная плошча сельгаскультур складзе 786 тыс. га. Пад збожжавыя і зернебабовыя адведзена 354,7 тыс. га, кукурузу - 100 тыс. га, крыжакветныя - 93,4 тыс. га, лён зойме парадку 12 тыс. га. Пад кукурузу на збожжа будзе задзейнічана 20 тыс. га, астатняе пойдзе на сілас", - адзначыў Валерый Неразя. У гэтым годзе павялічаць плошчы пасеваў грэчкі да 1,2 тыс. га.
Начальнік упраўлення дадаў, што азімыя культуры дастаткова добра прайшлі зімовы перыяд. Пашкоджанне пасеваў чакаецца на ўзроўні 5%.