Дасягненне Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі
Дасягненне Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі
У верасні 2015 г. дзяржавы-члены ААН прынялі Парадак дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года (Парадак дня–2030).
Складовай часткай Парадак дня з'яўляюцца 17 Мэт устойлівага развіцця (МУР) і 169 падпарадкаваных ім задач, якія неабходна дасягнуць да 2030 года. Прагрэс у дасягненні Мэт будзе кантралявацца і адсочвацца пры дапамозе набору глабальных паказчыкаў (індыкатараў).
Прыняцце Парадак дня–2030 запатрабавала ад усіх дзяржаў перагляду і канкрэтызацыі нацыянальных планаў і механізмаў дасягнення ўстойлівага развіцця грамадства з улікам МУР.
Беларусь прыхільная да ажыццяўлення Парадак дня–2030 і ўжо зрабіла шэраг важных крокаў для яе рэалізацыі на нацыянальным узроўні. У мэтах фарміравання выразнага механізму рэалізацыі Парадак дня–2030 і ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці па дасягненні Беларуссю МУР Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб прызначэнні намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоля Ісачанку Нацыянальным каардынатарам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця.
Пад кіраўніцтвам Нацыянальнага каардынатара сфарміраваны Савет па ўстойлівым развіцці, у які ўвайшлі прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў. Прадугледжана магчымасць прыцягнення да працы Савета прадстаўнікоў дзелавых колаў, грамадскіх аб'яднанняў і міжнародных арганізацый. Нацыянальны каардынатар арганізуе ў межах Савета разгляд розных аспектаў выканання ЦУР і будзе штогод дакладваць Прэзідэнту і Ураду аб прагрэсе выканання ЦУР, а таксама ўносіць рэкамендацыі па павышэнні эфектыўнасці гэтай работы.
Забеспячэнне дзейнасці Нацыянальнага каардынатара і Савета па ўстойлівым развіцці ажыццяўляецца Міністэрствам замежных спраў.
- Нацыянальны пералік паказчыкаў Мэт устойлівага развіцця
- Дарожная карта па распрацоўцы статыстыкі ЦУР
- Партнёры
- Склад Віцебскай рэгіянальнай групы па ўстойлівым развіцці
Лагатыпы «Мэты ўстойлівага развіцця ў Беларусі» (для спампоўкі)Правілы выкарыстання нацыянальнай версіі знакаў Устойлівага развіцця (МАР) і лагатыпа МАР Стартавыя пазіцыі Беларусі па дасягненні Мет Устойлівага развіцця Твітэр-акаўнт Нацыянальнага каардынатара па дасягненні МАР у Беларусі