Віцебскі абласны выканаўчы камітэт

Нерухомасць і прыватызацыя

Камітэт дзяржаўнай маёмасці аблвыканкама уваходзіць у сістэму Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь (далей — Дзяржкаммаёмасць) і з'яўляецца на тэрыторыі Віцебскай вобласці тэрытарыяльным органам Дзяржкаммаёмасці і структурным падраздзяленнем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта з правамі юрыдычнай асобы.

Асноўнай задачай камітэта з'яўляецца ажыццяўленне мер па правядзенні дзяржаўнай палітыкі па пытаннях маёмасных адносін (уключаючы кіраванне, распараджэнне, прыватызацыю, ацэнку і ўлік маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці), за выключэннем адносін у галіне выкарыстання і аховы земляў, нетраў, іншых прыродных рэсурсаў, жылля, кіравання і распараджэння імі, а таксама іншай маёмасці, вызначанай заканадаўствам.

Па пытаннях ажыццяўлення спецыяльных функцый (выканаўчых, кантрольных, рэгулюючых і іншых) у сферы кіравання, распараджэння, прыватызацыі, ацэнкі і ўліку маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь, камітэт падпарадкоўваецца Дзяржкаммаёмасці.

Па пытаннях кіравання, уліку, распараджэння, прыватызацыі і ацэнкі дзяржаўнай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Віцебскай вобласці, камітэт падпарадкоўваецца Віцебскаму аблвыканкаму.

Камітэт у сваёй дзейнасці кіруецца заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства, у тым ліку распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, рашэннямі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, аблвыканкама і Палажэннем аб камітэце.

Пералік гаспадарчых таварыстваў, размешчаных на тэрыторыі Віцебскай вобласці, акцыі ( долі ва ўстаўных фондах) якіх набыты грамадзянамі Рэспублікі Беларусь у дзяржавы за грашовыя сродкі на льготных умовах (па цане на 20 працэнтаў ніжэй за намінальны кошт) і (або) у абмен на іменныя прыватызацыйныя чэкі ”Маёмасць“, а таксама атрыманы ўзамен доляў грамадзян у маёмасці арандных і калектыўных (народных) прадпрыемстваў пры пераўтварэнні іх у акцыянерныя таварыствы, з прычыны адсутнасці неабходнасці ў рэалізацыі пераважнага права на набыццё названых акцый (доляў ва ўстаўных фондах) уласнасці Віцебскай вобласці, Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам не зацвярджаўся.

«Пералік гаспадарчых таварыстваў, размешчаных на тэрыторыі Віцебскай вобласці, створаных у працэсе пераўтварэння дзяржаўных, дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў, а таксама арандных і калектыўных (народных) прадпрыемстваў, якія перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю, у дачыненні да акцый (доляў ва ўстаўных фондах) якіх Віцебскі абласны выканаўчы камітэт мае пераважнае права на набыццё ва ўласнасць Віцебскай вобласці» https://vitoblim.by/wp-content/uploads/2025/10/oblisp_pril758.doc  


Палажэнне аб камітэце дзяржаўнай маёмасці Структура камітэта дзяржаўнай маёмасці Кантактныя тэлефоны Нарма тыўныя прававыя актыІнфармацыя аб правядзенні Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь работ па продажы на аўкцыёнах і па конкурсе акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, якія належаць Рэспубліцы Беларусь