Віцебскі абласны выканаўчы камітэт

Праект «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь»

ЕС падтрымае тры новыя бізнес-ініцыятывы па паляпшэнні прадпрымальніцкага асяроддзя ў рэгіёнах Беларусі

Ініцыятывы, накіраваныя на развіццё інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва, будуць рэалізаваны ў Барысаўскім, Браслаўскім і Хойніцкім раёнах. Яны сталі пераможцамі дадатковага конкурсу ў рамках праекта «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь

У Браслаўскім раёне будзе рэалізавана ініцыятыва «Бізнес у тваім раёне – падтрымка прадпрымальніцтва ў сферы вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі і аграэкатурызму». Яна накіравана на вырашэнне праблемы недастатковага развіцця малога прадпрымальніцтва ў Браслаўскім раёне, неефектыўнага выкарыстання турыстычнага патэнцыялу і нізкай эфектыўнасці дзейнасці вялікай колькасці агратурыстычных сядзіб з прычыны сезоннасці і ваганняў попыту на вузкі спектр прадастаўляемых паслуг.

Асноўнай ідэяй праектнай ініцыятывы, заяўнікам якой з'яўляецца Асацыяцыя франчайзераў і франчайзі «Белфранчайзінг», з'яўляецца стварэнне і ўкараненне ў практыку падтрымкі прадпрымальніцтва раёна новых форм. Для суб'ектаў МСП Браслаўскага раёна будуць прапанаваны новыя інструменты для развіцця бізнесу: гатовыя рашэнні і практычныя інструменты для стварэння і развіцця бізнесу на наяўных у карыстанні зямельных участках для вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі, развіцця турыстычнага патэнцыялу раёна праз аграэкатурыстычную дзейнасць. Будзе створаны Бізнес-навігатар – адзіная інтэрактыўная карта раёна аб наяўных памяшканнях і плошчах для стварэння бізнесу, запатрабаваных у рэгіёне бізнес-канцэпцыях, фінансавых прадуктах для рэалізацыі бізнес-ідэй, а таксама аб дзейных бізнесах. Будзе створана Бізнес-школа – шматкарыстальніцкая платформа, якая спалучае традыцыйныя і анлайн навучальныя мерапрыемствы па стварэнні, развіцці і прасоўванні бізнесу. Таксама ў планах ініцыятывы – стварэнне афлайн-пляцоўкі «Цэнтр прыцягнення бізнесу» з абсталяванымі месцамі для працы прадпрымальнікаў і доступам да анлайн-рэсурсаў Бізнес-навігатара і Бізнес-школы, а таксама кансультаваннем па пытаннях адкрыцця і вядзення бізнесу. Будзе ўкаранёна ў сістэму развіцця прадпрымальніцтва ў раёне новы кірунак дзейнасці – франчайзінг – шляхам стварэння каталога франшыз для раёна. Для прасоўвання прадуктаў і паслуг суб'ектаў МСП раёна будзе створана матэрыяльная база, выраблены рэкламны кантэнт, створаны Youtube-канал.

У рэалізацыю ініцыятывы будуць уцягнуты розныя арганізацыі: Прыватнае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг «Полацкі бізнес-інкубатар «Закон і парадак», Цэнтр банкаўскіх паслуг у г. Браслаў ААТ «Белаграпрамбанк», некамерцыйная сацыяльна-інфармацыйная ўстанова «Традыцыі і інавацыі Паазер'я», мясцовыя органы ўлады.

Плануецца, што ў выніку рэалізацыі ініцыятывы павялічыцца колькасць суб'ектаў МСП не менш чым на 15 % у год, будзе сфармавана не менш за 30 комплексных прапаноў па стварэнні бізнесу, будзе створана не менш за 50 новых працоўных месцаў, узрасце агульная колькасць занятых у эканоміцы раёна, значна павысіцца ўстойлівасць дзейных і зноў створаных бізнесаў.

З поўным тэкстам прэс-рэлізу можна азнаёміцца па спасылцы: https://www.by.undp.org/content/belarus/ru/home/presscenter/pressreleases/The_EU_to_support_three_new_business_initiatives_to_improve_business_environment_in_Belarusian_regions.html

Больш падрабязна пра Праект «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь»: https://www.by.undp.org/content/belarus/ru/home/operations/projects/poverty_reduction/spring.html