Віцебскі абласны выканаўчы камітэт

Дзяржаўная памежная палітыка

Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь

Полацкі пагранічны атрад

Смаргонская пагранічная група
Аб мясцовым зборы за перасячэнне транспартнымі сродкамі Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у пунктах пропуску праз Дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь

Полацкі пагранічны атрад

Ваенная частка 2034

211654 Віцебская обл., Полацкі р-н, н. п. Фарынава, в/ч 2034

Рэжым працы:
панядзелак – пятніца з 09.00 да 17.30;
абед з 13.00 да 13.30 (у перадсвяточныя дні – да 16.30).

Тэлефоны «гарачай лініі»:

  • Аператыўна-сітуацыйны пункт кіравання Полацкага пагранічнага атрада +375 214 43-20-53

Кантактныя тэлефоны падраздзяленняў Полацкага пагранічнага атрада:

у Верхнядзвінскім раёне: (8-02151)

  • пагранічныя заставы:

- «Савейкі» 6-05-35,
- «Бігасава» 6-27-94.

у Браслаўскім раёне: (8-02153)

  • памежная камендатура «Опса» 6-57-70;
  • памежныя заставы:

- «Друя» 6-41-89 (участак падраздзялення знаходзіцца ў межах Браслаўскага і Мёрскага раёнаў);
- «Плюсы» 2-39-92,
- «Урбаны» 6-65-15,
- «Відзы» 2-97-82.

  • памежныя пасты:

- «Карасіна» 2-65-48,
- «Пакульня» 2-98-51,
- «Казяны» 2-33-00.


Гістарычная даведка

З атрыманнем суверэнітэту перад Рэспублікай Беларусь узнікла неабходнасць абароны яе інтарэсаў на дзяржаўнай мяжы. З гэтай мэтай 15 верасня 1992 года Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь было прынята Пастанова № 562 аб стварэнні памежных войскаў Рэспублікі Беларусь і памежных частак на прыбалтыйскім напрамку.

24 верасня 1992 года Камандуючым памежнымі войскамі Рэспублікі Беларусь быў падпісаны загад «Аб зацвярджэнні штата Полацкага памежнага атрада».

Атрад фарміраваўся ў ваенным гарадку Ветрына Полацкага раёна на базе нештатнай групы кіравання і камплектаваўся афіцэрамі і прапаршчыкамі – памежнікамі, пераведзенымі з іншых рэгіёнаў былога Савецкага Саюза і афіцэрамі і прапаршчыкамі Міністэрства Абароны Рэспублікі Беларусь.

Памежныя камендатуры былі сфарміраваны ў г.Верхнядзвінск, в.Купчалі Браслаўскага раёна і ў г.Паставы. Перад памежнікамі была пастаўлена задача забяспечыць ахову мяжы на ўчастку з Латвійскай і Літоўскай Рэспублікамі.

Ужо з 1 лютага 1993 года падраздзяленні памежнага атрада заступілі на ахову Дзяржаўнай Мяжы Рэспублікі Беларусь.

У гэты перыяд абстаноўка на мяжы рэспублікі ўвесь час дынамічна змянялася. Кантрабандысты імкнуліся выкарыстоўваць любыя шчыліны для сваёй незаконнай дзейнасці. Іх саюзнікамі былі недасканаласць заканадаўства, адсутнасць інжынернага абсталявання на мяжы. Воінам у зялёных фуражках даводзілася літаральна на хаду адшукваць найбольш эфектыўныя спосабы і метады аховы мяжы. Нягледзячы ні на што памежнікам удалося своечасова прыкрыць участкі мяжы, якія апынуліся неза абароненымі пасля распаду СССР, забяспечыць іх надзейную ахову.

Сёння Полацкі памежны атрад ахоўвае ўчастак мяжы з Латвійскай Рэспублікай і Літоўскай Рэспублікай працягласцю каля 271 кіламетраў, працягласць беларуска-латвійскага ўчастка складае больш за 172 км, з Літоўскай Рэспублікай – 98 км.


Спасылкі

ДУА "Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь"Як стаць пагранічнікам?Профарыентацыя