Лічбавая бяспека
- Кібербяспека
- Інфармацыйныя матэрыялы
- лічбавая бяспека ў Інтэрнеце https://drive.google.com/drive/folders/1aFITanxXVUDBfyEBBiQLtrhGrsNI30w0
- Telegram-канал "Лічбавая пісьменнасць"
- Інфармацыйныя матэрыялы па прафілактыцы і супрацьдзеянні кіберзлачынствам
- Інфармацыя па прафілактыцы кіберзлачынстваў
- задумацца аб прычынах нізкай цаны на тавар, якая адрозніваецца ад цаны за той жа тавар на сайце, або насцярожыцца, чаму ў крамы няма сайта;
- старанна правяраць інфармацыю аб краме: звязацца з прадаўцом па беларускім нумары мабільнай сувязі, а не праз Інтэрнэт;
- выкарыстоўваць асобную картку для разлікаў у сетцы Інтэрнэт;
- не пераходзіць па спасылках ад невядомых вам асоб;
- правяраць адрас старонкі, дзе ўводзіце даныя карткі (для беларускіх арганізацый у адрасным радку павінна быць так: «назва сайта».BY/«раздзел сайта»);
- падключыць у наладах карткі бясплатную паслугу ад банка «3-D Secure».
- забяспечваць належны ўзровень інфармацыйнай бяспекі ў адпаведнасці з развіццём і абнаўленнем праграмнага забеспячэння, а таксама нарматыўна-прававымі актамі Рэспублікі Беларусь
- рэгулярна ажыццяўляць рэзервовае капіраванне важных даных;
- ніколі не давяраць адпраўніку электроннага ліста, пераправераць указаную інфармацыю, а таксама асноўныя ідэнтыфікацыйныя даныя і службовыя загалоўкі электронных лістоў (можна даведацца і прааналізаваць ip-адрас адпраўніка ліста і іншую неабходную інфармацыю), перш чым адказаць на ліст, нават калі вам піша даўні партнёр з новага адрасу;
- не пераходзіць па спасылках і не адкрываць укладанні, калі адпраўнік ліста не той, кім ён прадставіўся;
- у выпадку змены рэквізітаў разліковага рахунку партнёра, устанаўліваць гэты факт па любых іншых каналах сувязі (асабіста, па тэлефоне і г.д.);
- выкарыстоўваць ключ ЭЦП (электроннага цыфравіка) непасрэдна пры працы з адпаведным праграмным забеспячэннем, даставаць яго з USB-порта пасля заканчэння працы;
- старанна правяраць адрас і дамен сайта, дату яго стварэння;
- своечасова мяняць паролі да ўліковых запісаў, у тым ліку пры перамяшчэнні, звальненні або прыёме новага работніка;
- неадкладна змяніць пароль і(або) заблакаваць рахункі у выпадку ўвядзення рэквізітаў доступу на падазроным сайце;
- заўсёды быць пільным і правяраць атрыманую інфармацыю.
Забеспячэнне бяспекі ажыццяўлення плацяжоў у сетцы інтэрнэт
У цяперашні час кіберзлачыннасць уяўляе сур'ёзную пагрозу для развіцця эканомікі і грамадства. За апошнія гады колькасць кіберзлачынстваў значна павялічылася, што патрабуе прыняцця тэрміновых мер для абароны інфармацыі і забеспячэння кібербяспекі. Адной з асноўных праблем з'яўляецца недастатковая дасведчанасць аб кібербяспецы сярод насельніцтва. Многія грамадзяне не прымаюць дастатковых мер засцярогі пры выкарыстанні сеткі Інтэрнэт, што робіць іх уразлівымі перад злачынцамі.
Па статыстыцы жанчыны ў 2 разы часцей становяцца пацярпелымі, чым мужчыны. Абсалютная большасць пражывае ў гарадах. Людзі з вышэйшай у роўнай ступені, як і з сярэдняй адукацыяй, схільныя да падману. Сярод ахвяр кіберзлачынцаў, у асноўным, эканамічна актыўныя грамадзяне, якія прадстаўляюць практычна ўсе сферы дзейнасці – бухгалтара, эканамісты, дырэктары, намеснікі дырэктараў прыватных і дзяржаўных устаноў, начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў дзяржустаноў, педагогі, урачы і медсёстры, студэнты, юрысты, праграмісты і прадстаўнікі іншых спецыяльнасцей.
Ашуканцы рэгулярна мяняюць свае схемы падману грамадзян, каб выкрасці іх грошы. Асноўнымі формамі падману з'яўляюцца тэлефоннае і інтэрнэт-махлярства, а таксама фішынгавыя рэсурсы.
ТЕЛЕФОННАЕ МАХЛЯРСТВА – ВІШЫНГ
Ашуканцы пад выглядам работнікаў банка, аператараў сувязі або дзяржаўных органаў звяртаюцца да грамадзян, ствараюць стрэсавую сітуацыю, паведамляюць аб праблеме, а потым прапануюць дапамогу ў яе вырашэнні. Пры гэтым, каб увайсці ў давер, могуць выслаць фота службовых дакументаў або нават выйсці на відэасувязь у мэсэнджары.
Распаўсюджаны спосаб, калі ашуканцы, выкарыстоўваючы розныя выдуманыя сітуацыі, пераконваюць патэнцыйных ахвяр загрузіць накіраваны ў мэсэнджары файл або ўсталяваць пэўнае мабільнае прыкладанне. У абодвух выпадках ашуканцы атрымліваюць магчымасць аддалена кіраваць прыладай, на якой усталявана. Такім чынам яны атрымліваюць доступ да асабістых даных карыстальнікаў, у тым ліку маюць магчымасць аформіць анлайн-крэдыт. Таксама зламыснікі пераконваюць аформіць крэдыты ў банках, а грошы перавесці на «абаронены» рахунак.
Заўсёды трэба быць напагатове і не давяраць незнаёмым, ні пад якім падставай не ўсталёўваць неправераныя праграмы і файлы, атрыманыя ў мэсэнджары ад невядомых, не перадаваць каму б то ні было грошы і не пераводзіць іх на банкаўскія рахункі па ўказанні незнаёмых.
У Оршы на працягу некалькіх дзён жанчыне тэлефанавалі з незнаёмых нумароў. У выніку яна пагадзілася выслухаць псеўдаследчага. Ён ашаламіў яе тым, што з яе рахунку фіксуюцца незаконныя аперацыі на махлярскія рахункі і неабходна іх прадухіліць і ўстанавіць злачынцаў. Жанчына адмаўлялася верыць яму, тады з ёй працягнуў размову па відэасувязі нібыта работнік аднаго вядомага банка, які быў у дзелавой форме адзення з атрыбутамі банка. Жанчына паверыла тым, хто тэлефанаваў, і па іх рэкамендацыі ўстанавіла дадатак, якое дазволіла махлярам бачыць усё, што адбываецца на яе тэлефоне, у тым ліку смс-коды. У размове з ілжэбанкірам яна назвала кодавае слова – дзявочае прозвішча маці, а ўжо саўдзельнікі махляроў скарысталіся гэтым і аформілі на жанчыну авердрафт і анлайн-крэдыт прама падчас размовы і перавялі іх на свае рахункі. Усяго ў жанчыны выкралі 18 тысяч рублёў.
Махляры для здзяйснення злачынстваў вывучаюць сваю ахвяру, збіраюць у сетцы Інтэрнэт даныя пра яе і яе інтарэсы, наваколле і іншае. Маючы ўзор голасу або фота знаёмых, могуць ствараць фэйкавыя тэкставыя або відэапаведамленні.
Напрыклад, у маі зарэгістравана некалькі падобных фактаў. У мэсэнджары махляры стварылі ўліковы запіс кіраўніка дзярж арганізацыі і ад яго імя напісалі супрацоўніцы, што паступілі спісы работнікаў, якія падазраюцца ў фінансаванні экстрэмісцкіх фармаванняў, і неўзабаве, магчыма, у жыллі жанчыны правядуць ператрус і вымуць незадэклараваныя грашовыя сродкі. Жанчына вельмі спалохалася за свае грошы, таму што давярала кіраўніку. Далей махляры ад імя яе кіраўніка прапанавалі пагутарыць з Начальнікам Дэпартамента фінансавых расследаванняў вобласці, які ў сваю чаргу звязаў яе са следчым. На працягу трох дзён жанчына знаходзілася ў страху за свае зберажэнні. Каб захаваць іх, махляры «параілі» перавесці іх на нібыта спецыяльны абаронены рахунак. Таксама жанчына за тыдзень атрымала крэдыт, абнаявіла яго і перавяла на той жа рахунак. Адкуль неўзабаве ўсе грошы ў суме 55 тысяч былі выкрадзены.
Аналагачныя выпадкі зафіксаваны ў дачыненні да педагагічных работнікаў вобласці, махляры ў мэсэнджары пісалі ад імя дырэктараў навучальных устаноў. Больш за 7 педагогаў звярнуліся ў міліцыю на працягу 3 дзён, некаторыя звярталіся пазней. У асноўным, махляры пераконвалі настаўнікаў атрымаць крэдыты ў банках.
Ашуканцы рэгулярна падбіраюць новыя спосабы ашукавання, каб атрымаць грошы. У сетцы Інтэрнэт размяшчаюць рэкламу нібыта інвестыцыйных платформаў, якіх насамрэч не існуе, каб завабіць укладчыкаў і выкрасці іх грошы. Першым крокам для сувязі з куратарам з'яўляецца запаўненне формы, дзе неабходна пакінуць свае імя і тэлефон. Далей з тым, хто зацікавіўся, звязваецца так званы куратар, пад кіраўніцтвам якога ў надзеі зарабіць лёгкія грошы патэнцыйная ахвяра сама пераводзіць грошы на электронны кашалёк. Каб атрымаць хаця б укладзеныя грошы назад, ашуканцы патрабуюць заплаціць камісіі, унёскі і г.д. Пэўны час ашуканцы малююць ахвяры іх прыбытак, пакуль у падманутага чалавека не скончацца грошы, потым сувязь з ім спыняецца. Грошы застаюцца на ашуканскіх рахунках.
Малады віцяблянін зацікавіўся магчымасцю ўкласці свае грошы ў інвестыцыйны праект. Пасля таго як ён выканаў указанні куратара і перавёў грошы на лічбавы кашалёк, сума яго грошай стала нібыта павялічвацца, у сваім акаўнце на платформе малады чалавек бачыў прыбытак, аднак, як толькі ён паспрабаваў вывесці грошы, яго адразу ж заблакавалі. Ён двойчы знаходзіў у інтэрнэце фірмы па аказанні дапамогі па вывадзе грошай, аднак ніводная «фірма» яму не аказала належных паслуг, пасля чаго мужчына звярнуўся ў міліцыю. Усяго ён страціў больш за 20 тысяч рублёў.
Каб не стаць ахвярай кіберзлачынцы, як мага раней скончыце размову з невядомай асобай, кім бы яна не прадставілася.
ФЕЙКАВЫЯ КРАМЫ ў сацсетках
Штодня ў міліцыю звяртаюцца і тыя, хто самі перавёў перадаплату за тавар, які знайшлі ў аб'явах у сацыяльных сетках і на гандлёвых пляцоўках, і не атрымалі яго. Ашуканцы наўмысна ствараюць акаўнты ад імя крамаў, у якіх размяшчаюць аб'явы неіснуючых тавараў са зніжанымі цэнамі (абутак, адзенне, мабільныя тэлефоны, пасцельная бялізна, навагоднія елкі, садовыя крэслы-качалкі-коканы і іншыя тавары). Патэнцыйны пакупнік звязваецца з адміністратарам «крамы», яму абяцаюць даставіць тавар пасля поўнай аплаты. Аплату прапануюць правесці на банкаўскую картку або на рахунак праз АРІП. Аднак пасля атрымання грашовых сродкаў, тавар не высылаюць, а пакупніка блакуюць.
ФІШЫНГ
З мэтай атрымання асабістых дадзеных уладальнікаў рахункаў ашуканцы ствараюць старонкі-клоны банкаў, сайтаў тэатраў, кальянных і інвестыцыйных (гандлёвых) біржаў.
Маладая маці з Оршы, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, пералічыла на прадастаўлены рахунак праз АРІП 2 тысячы рублёў за тэлефон, але не атрымала яго. Тады махляры прапанавалі ёй вярнуць свае грошы на банкаўскую картку. Яны накіравалі ў мэсэнджары спасылку, перайшоўшы па якой, дзяўчына ўвяла ў вочкі нумар карткі і сакрэтны код са зваротнага боку, прызначаны толькі для расходных аперацый. Завалодаўшы гэтымі звесткамі, махляры падманулі яе яшчэ раз, спісаўшы з карткі ўсе грошы.
Для прадухілення падобнага неабходна:
СВАТЫНГ
У моладзевым гульнявым кіберпрасторы распаўсюджваецца трэнд пад назвай «сватынг». Яго сутнасць заключаецца ў тым, каб стварыць неспрыяльную абстаноўку дзяржорганам, парушыць рэжым іх працы, або адпомсціць свайму крыўдзіцелю, стварыўшы для яго праблемы з праваахоўнымі органамі. За першае паўгоддзе 2024 года ў вобласці выяўлена 4, а за папярэднія 2 гады – восем школьнікаў, якія арганізоўвалі рассылку лістоў на электронныя паштовыя скрыні арганізацый Беларусі і іншых краін з ілжывымі паведамленнямі аб замініраванні аб'ектаў.
Усе ўстаноўленыя асобы – непаўналетнія, самаму малодшаму свацеру 12 гадоў, усе яны наўмысна выкарыстоўвалі метады дэананімізацыі і спецыяльнае праграмнае забеспячэнне, як яны думалі, што дазваляе схаваць сляды. Падлеткі цікавіліся тэмай свацінгу і ў большасці выпадкаў ведалі, што за здзяйсненне гэтых дзеянняў крымінальная адказнасць наступае з 14 гадоў і прадугледжвае аж да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Уцягванне ў КІБЕРЗЛАЧЫНСТВА
Для атрымання за мяжой выкрадзеных грошай, а таксама для заблытвання «лічбавых слядоў» махлярам неабходна перавесці іх праз прамежкавыя рахункі, адкрытыя ў беларускіх банках на падстаўных асоб, так званых «дропаў». Часта прамежкавых рахункаў бывае больш за дзясятак. Ёсць факты, калі атрыманыя незаконным шляхам грошы праходзілі праз 72 прамежкавыя банкаўскія рахункі, доступ да якіх махляры куплялі ў іх уладальнікаў.
У нашай краіне адкрыць банкаўскі рахунак можа дзеяздольны грамадзянін з 14 гадоў, гэта значыць нават непаўналетнія могуць адкрыць банкаўскія рахункі. Гэтым карыстаюцца злачынцы. Знаходзячыся за мяжой, зламыснікі падбіраюць асоб, якія пагодзяцца адкрыць банкаўскі рахунак на сваё імя і прадаць за невялікую суму рэквізіты доступу да яго – гэта логіны і паролі для ўваходу ў асабісты кабінет у інтэрнэт-банкінгу, а таксама прадаставіць аднаразовы смс-код або карту кодаў.
Напрамую махляры ў інтэрнэце не могуць размяшчаць аб'явы аб пошуку такіх асоб, таму свае інтарэсы яны прыкрываюць прапановай рознага іншага заробку, які не выклікае падазрэнняў. Напрыклад, у Telegram рассылаюць аб'явы аб пошуку кур'ераў у любым горадзе са стабільнай аплатай працы або людзей для разгрузкі тавараў, або людзей на вакансію «таемны пакупнік», або завабліваюць абяцаннем высокай і хуткай аплаты.
Часцей за ўсё адгукаюцца на такія вакансіі асобы з нестабільным або невялікім даходам, у большасці – моладзь. Спачатку ініцыятар аб'явы расчароўвае зацікаўленага падпрацоўкай, паведамляе, што дадзеная вакансія ўжо закрыта, і тут жа прапануе іншы від заробку, напрыклад, аформіць банкаўскі рахунак і перадаць за ўзнагароджанне даныя для доступу да яго.
Акрамя выкрадзеных кіберзлачынцамі грошай па прамежкавых рахунках таксама могуць праводзіцца грошы, атрыманыя ад незаконнага абароту наркотыкаў. Адказнасць за ўзнікненне грошай, якія прайшлі па банкаўскіх рахунках, нясуць уладальнікі такіх рахункаў.
Варта ведаць, што ў нашым заканадаўстве артыкулам 222 Крымінальнага кодэкса прадугледжана адказнасць аж да 10 гадоў пазбаўлення волі за выраб з мэтай збыту або збыт банкаўскіх плацежных картак або іншых плацежных інструментаў, такіх як банкаўскія рахункі або электронныя кашалькі, а таксама распаўсюджванне даных доступу да іх.
Ёсць факты, калі ў злачынную дзейнасць былі ўцягнуты непаўналетнія.
16 падлеткаў з двух устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі вобласці, звязаўшыся з заказчыкам з Інтэрнэту, афармлялі на сваё імя банкаўскія карты і за ўзнагароджанне ад 15 да 50 рублёў перадавалі іх для выкарыстання неўстаноўленым асобам. З выкарыстаннем гэтых банкаўскіх карт кіберзлачынцы пераводзілі выкрадзеныя грошы. У дачыненні да 8 падлеткаў узбуджаны крымінальныя справы, у дачыненні да астатніх – праводзіцца праверка і вырашаецца пытанне аб узбуджэнні крымінальных спраў.
Акрамя гэтага, маюцца прыклады уцягвання падлеткаў у злачынную ланцужок іншым спосабам.
14-гадовы вучань Віцебскай школы папрасіў на некаторы час у карыстанне ў свайго 15-гадовага аднакласніка яго банкаўскую плацежную картку. Хлопец зарэгістраваў акаўнт на крыптавалютнай біржы. Невядомыя асобы звязаліся з ім і прапанавалі зарабіць. Малады чалавек прадаставіў рэквізіты банкаўскай карткі аднакласніка, на якую ён атрымаў 10 000 рублёў, а пасля чаго для іх купіў крыптавалюту на ўсю суму. У ходзе праверкі ўстаноўлена, што атрыманыя грошы былі выкрадзены ў пенсіянера з Віцебска.
Такім чынам, школьнік аказаў паслугі па куплі-продажы крыптавалюты трэцім асобам, што цягне адказнасць за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць па ч.3 арт. 13.3 КоАП Рэспублікі Беларусь. Здзяйсненне здзелак на крыптавалютнай біржы падлеткамі – не адзінкавы выпадак. Праз крыптакашалёк іншага падлетка прайшло больш за 450 тысяч рублёў.
За здзяйсненне здзелак з крыптавалютай на карысць трэціх асоб пагражае буйны штраф і зварот у даход дзяржавы да ста адсоткаў сумы даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці.
Дадатак: улётка аб адказнасці
ПРЫДПРЫЕМСТВЫ У вобласці рэгіструюцца кіберзлачынствы, накіраваныя на завалоданне грашовымі сродкамі суб'ектаў гаспадарання, у тым ліку, дзяржаўных прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь.
Хакеры загадзя плануюць і атрымліваюць несанкцыянаваны доступ да дадзеных арганізацыі, ператвараюць іх у бязладны набор сімвалаў і прапануюць расшыфраваць іх пасля пералічэння грашовых сродкаў на ўказаны рахунак. Зламыснікі перш за ўсё разлічваюць на чалавечыя памылкі і слабасці, а не на ўразлівасць праграмнага забеспячэння, якую значна складаней пераадолець.
Неабходна разумець, што зламыснік не зможа дасягнуць сваёй мэты і выкрасці грашовыя сродкі, калі атака будзе своечасова выяўлена і спынена, а гэта магчыма на любым яе этапе пры прыняцці адпаведных мер абароны, накіраваных на захаванне дабрабыту, у тым ліку пры выкананні работнікамі наступных правілаў:
Упраўленне па барацьбе з кіберзлачыннасцю КМ УУС Віцебскага аблвыканкама