Інфармацыя аб крымінагеннай абстаноўцы і праведзенай рабоце па барацьбе са злачыннасцю ў Віцебскім транспартным рэгіёне за студзень – лістапад 2016 г.

За студзень-лістапад 2016 г. (аналагічны перыяд 2015 года) у Віцебскім транспартным рэгіёне зарэгістравана 67 (91) злачынстваў, па 56(78) устаноўлены падазраваныя, раскрывальнасць па ўстаноўленай асобе склала 83,5%(-2,2%; 2015 – 85,7%).

У агульнай структуры злачыннасці пераважаюць злачынствы па лініі БЭЗ – 28,4% (2015 – 24,1%); па лініі АУР – 40,3% (2015 – 36,2%); па лініі Н і ПТЛ – 26,8% (2015 – 34,1%); па лініі іншых службаў – 4,5% (у 2015 – 4,4%); у сферы высокіх тэхналогій – 0% (2015 – 1,2%).

Зменшылася колькасць злачынстваў, учыненых асобамі, якія маюць судзімасць з 16 да 8 (дзельная вага склала 13,6% (25,8%), па вобласці – 37,6%, па рэспубліцы – 38,7%); групай асоб з 4 да 0, па вобласці – 9,3%, па рэспубліцы – 9,8%); непаўналетнімі з 3 да 0, па вобласці – 3,5%, па рэспубліцы – 3,4%); у грамадскіх месцах з 25 да 20; асобамі у стане алкагольнага ап'янення з 17 да 10 (дзельная вага склала 16,9% (27,4%), па вобласці – 22,4%, па рэспубліцы – 25,5%)

Па лініі АУР зарэгістравана 27 (-6, або -18,2%) злачынстваў. Асобы, якія здзейснілі злачынствы, устаноўлены ў 21 (26) выпадку або ў 77,8% (78,8%). Па УУС працэнт раскрывальнасці па ўстаноўленай асобе склаў – 56,2%, па рэспубліцы – 60,1%.

У справаздачным перыядзе раскрыта 2 злачынствы катэгорыі цяжкіх (ч.2 арт.295 КК, незаконны абарот боепрыпасаў; прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў – арт.147 ч.2), за 11 месяцаў мінулага года зарэгістравана 1 злачынства катэгорыі цяжкіх (ч.1 арт.207, рабаванне, раскрыта).

Зменшылася колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, з 1 да 0; асобамі, якія маюць судзімасць з 9 да 6, дзельная вага склала 28,6% (39,1%), па вобласці – 38,9%, па рэспубліцы – 37,7%); асобамі ў стане алкагольнага ап'янення з 11 да 10 (дзельная вага склала 47,6% (47,8%), па вобласці – 32,5%, па рэспубліцы – 37,9%). 

Па лініі наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі выяўлена 18 (31) злачынстваў, з іх 8 злачынстваў, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх (7 раскрыта, або 87,5%, +20,9%) (2015 – 3, раскрыта – 2, або 66,6%). З 24 да 12 знізілася колькасць выяўленых злачынстваў па лініінаркакантролю, з 7 да 6 знізілася колькасць выяўленых злачынстваў па лініі процідзеяння гандлю людзьмі.

Зафіксавана 9 няшчасных выпадкаў з грамадзянамі, не звязаных з вытворчасцю, у выніку якіх 3 чалавекі атрымалі траўмы і 6 загінула (у 2015 годзе было зафіксавана 11 няшчасных выпадкаў, у выніку якіх 3 чалавекі атрымалі траўмы і 8 загінула). Фактаў ДТЗ з удзелам чыгуначнага транспарту за мінулы перыяд не зафіксавана (у 2015 годзе зафіксавана 2 ДТЗ, у выніку якога траўмавана 2 чалавекі).

За студзень – лістапад 2016 г. Віцебскай транспартнай пракуратурай праведзена наступная праца па наглядзе за выкананнем заканадаўства органамі дазнання і следства.

Так, Віцебскай транспартнай пракуратурай вывучана 94 крымінальныя справы, якія знаходзяцца ў вытворчасці, 295 матэрыялаў аб адмове ў узбуджэнні крымінальнай справы, накіравана ў суд 18 крымінальных спраў. Вяртана для правядзення дадатковага папярэдняга расследавання 1 крымінальная справа. Спынена пракурорам па падставах, прадугледжаных п.1 ч.1 арт.30 КПК Рэспублікі Беларусь, 8 крымінальных спраў з прыцягненнем 8 асоб да адміністрацыйнай адказнасці.

Адменена 5 пастановаў аб прыпыненні папярэдняга расследавання, 1 пастанова аб спыненні папярэдняга расследавання. Адменена 3 пастановы органа дазнання (Віцебскі АУСТ – 1; Віцебская Мытня - 2) аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Па выніках дадатковай праверкі ўзбуджана 2 крымінальныя справы (Віцебская мытня).

Па выяўленых парушэннях у дзейнасці органаў следства вынесена 2 патрабаванні, 1 прадстаўленне, узбуджана 1 дысцыплінарная вытворчасць у дачыненні да супрацоўніка АУСТ. Унесена прадстаўленне ў Віцебскую Мытню па выяўленых парушэннях крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.

Віцебскі транспартны пракурор
Царыкаў Аляксандр Анатольевіч