Інфармацыя аб недапушчальнасці парушэнняў заканадаўства ў сувязі з правядзеннем акцый моладзевай дэструктыўнай субкультуры

У Рэспубліцы Беларусь па закліках, апублікаваных у сацыяльных сетках і мэсэнджарах, праводзяцца акцыі прадстаўнікоў дэструктыўнай моладзевай субкультуры, якая называе сябе «ПВК Рэдан». У парушэнне патрабаванняў заканадаўства масавыя мерапрыемствы названай падлеткавай супольнасці нярэдка суправаджаюцца здзяйсненнем супрацьпраўных дзеянняў, у тым ліку масавых бойкаў.

Даведка. «ПВК Рэдан» уяўляе сабой моладзевую субкультуру. Яе ўдзельнікі натхніліся мангай і анімэ (японскія коміксы і мультфільмы) «Hunter х Hunter». Падлеткі, якія складаюцца
у гэтай групоўцы, носяць доўгія чорныя валасы і клетчатыя штаны. На іх адзенні, як правіла, выяўляецца павук
з лічбай «4».

У сувязі з гэтым звяртаем увагу падлеткаў і іх бацькоў на недапушчальнасць парушэння дзеючага заканадаўства.

У прыватнасці, за удзел у незаконным масавым мерапрыемстве, публічныя заклікі да іх арганізацыі і правядзення санкцыя ч.1 арт.24.23 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае адказнасць да 100 базавых велічынь, грамадскія работы або адміністрацыйны арест.

Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў, што пацягнула па неасцярожнасці гібель людзей, прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання, прычыненне шкоды ў буйным памеры, цягне крымінальную адказнасць. Санкцыя арт.369-3 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжвае арышт, абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і звязаны з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, або пацягнулі парушэнне работы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, альбо актыўны ўдзел у такіх пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства цягнуць адказнасць па ч.1 арт.342 КК, санкцыя якой прадугледжвае максімальнае пакаранне у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 4 гадоў.

Бацькі і асобы, якія іх замяняюць, могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1

ч.10.3 КоАП за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей, што пацягнула здзяйсненне непаўналетнім правапарушэнняў.

Паважаныя бацькі, усталюйце даверлівыя адносіны з вашымі дзецьмі, цікаўцеся іх жыццём, сябрамі, правядзеннем часу, заняткамі у пазашкольны час. Карэктна назірайце за паводзінамі дзіцяці, прыкметамі уключэння ў субкультуры (мадэль паводзінаў, адзенне, слэнг).

Правядзіце даверлівыя гутаркі, папярэдзіўшы дзіця пра негатыўныя наступствы ўдзелу ў падобных супольнасцях, адказнасць за парушэнне грамадскага парадку, незаконныя масавыя мерапрыемствы.

Ваша пільнасць – залог бяспекі жыцця і здароўя Вашага дзіцяці.

Пракуратура Віцебскай вобласці.