Інфармацыя па выніках першага паўгоддзя 2015 года
У першым паўгоддзі бягучага года ў органы пракуратуры вобласці паступіла амаль 3 700 зваротаў, з якіх непасрэдна пракурорамі разгледжана больш за 2 100, пры гэтым задаволена 182 заявы.
Адзначаецца рост колькасці скаргаў грамадзян па пытаннях парушэнняў жыллёвага заканадаўства, як правіла, звязаных з ацэнкай кошту жылья пры прыватызацыі. Па-ранейшаму захоўваюць актуальнасць заявы аб нязгодзе з прыцягненнем да адміністрацыйнай адказнасці і па працоўных пытаннях, у тым ліку аб нявыплаце заработнай платы, дапамог, затрымцы разлікаў пры звальненні, што сведчыць аб наяўнасці праблемных пытанняў у асобных сферах жыццядзейнасці насельніцтва і патрабуе павышанай увагі і кантролю з боку дзяржаўных органаў, у тым ліку мясцовых улад.
Пры наяўнасці падстаў пракуратурай прымаліся неабходныя меры для аднаўлення парушаных правоў грамадзян.
Напрыклад, у прокуратуру г.Наваполацка звярнулася маладая жанчына аб нявыплаце ёй дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці і заработнай платы ТАА «Фабрыка ЭкаДрэўМэбля». У ходзе праверкі довады заяўніцы пацвердзіліся. Па выніках разгляду скаргі дырэктару таварыства вынесена афіцыйнае
прадпісанне аб ліквідацыі дапушчаных парушэнняў. На адрас Полацкай міжраённай інспекцыі працы накіравана даручэнне аб падрыхтоўцы справы аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт.9.19 КоАП Рэспублікі Беларусь, дырэктар прадпрыемства прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Згодна з паведамленнем ТАА «Фабрыка ЭкаДраўМэбля» заработная плата і дапамога выплачана работніку ў поўным аб'ёме.Пракурорскімі работнікамі актыўна праводзяцца асабістыя прыёмы грамадзян. У разглядаемы перыяд імі прыняты 3326 наведвальнікаў, у тым ліку па месцы жыхарства і работы - 553 чалавекі, 69 - арештаваных і 167 - адбываючых пакаранне.
Напрыклад, кіраўніцтва пракуратуры вобласці з гэтай мэтай выязджала ў шэраг раёнаў Віцебшчыны, дзе ажыццяўляла прыём грамадзян па месцы работы і жыхарства: у ААТ «Віцебскі мясакамбінат», ААТ «Віцязь», у 19 асобнай механізаванай брыгадзе, Сарочынскім сельскім Савеце ва Ушацкім раёне, СЗОК Сухапутных войскаў УС Рэспублікі Беларусь, МТФ «Ляды» Дубровенскага раёна Астраўненскім сельскім Савеце Бешанковіцкага раёна, ААТ «Верхнедзвінскі масласырзавод», РУП ЖКГ «Докшыцы-камунальнік», Дзісненскім гарвыканкаме, ЛПП № 9 УДІН МУС Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці і іншых.
У мэтах комплекснага вырашэння праблем, якія ўзнікаюць у людзей, пракурор вобласці Дыско Г.І. сумесна са старшынёй КВК Віцебскай вобласці Зараўкіным В.В. правялі прамую лінію і прыём грамадзян у ААТ «Даламіт», з начальнікам упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Шалухіным В.В.- у Межанскім
сельскім Савеце ў Браслаўскім раёне.Што тычыцца працы са зваротамі насельніцтва на прадпрыемствах і ў арганізацыях вобласці, то тут па-ранейшаму не зжыты факты фармалізму, парушэнняў правоў грамадзян, што пацвярджаецца вынікамі пракурорскіх праверак, у тым ліку ў сістэме ДВА «Віцебскі канцэрн мяса-малочныя прадукты», Віцебскмеліяводгас, ДУ «Віцебскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя і іншых.
У першым паўгоддзі 2015 года органамі пракуратуры вобласці праведзена 43 праверкі выканання заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, па іх выніках унесена 45 прадстаўленняў, вынесена 9 прадпісанняў, аб'яўлена 16 афіцыйных папярэджанняў, 40 службовых асоб прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці, 6 - да адміністрацыйнай.
Напрыклад, у КУП «Віцебскмеліяводгас» распаўсюджаны парушэнні тэрмінаў разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Так, пры разглядзе звароту Ш. ад 02.02.2015 па пытанні прадастаўлення пакоя ў кватэры ў г.п.Андронавічы вядучым юрысконсультам прадпрыемства адказ заяўцу быў дадзены толькі 30.03.2015, гэта значыць з парушэннем устаноўленага заканадаўствам месячнага тэрміну. Указаны тэрмін ва ўстаноўленым парадку не падаўжаўся, заяўнік аб прычынах яго перавышэння не быў апавешчаны. Пастановай намесніка начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Лапкоўскай А.І. вінаватая службовая асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці па арт.9.13 КоАП Рэспублікі Беларусь у выглядзе штрафу ў памеры 4 базавых велічынь (720 000 рублёў).
Аналагічнае пакаранне панёс і намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Аршанскі«раёнаграрсэрвіс» па юрыдычных і ідэалагічных пытаннях, на якія не быў своечасова дадзены адказ на зварот грамадзяніна В. па пытанні аднаўлення калодзежа і рамонту слупа. Акрамя таго, пракурорам Аршанскага раёна генеральнаму дырэктару таварыства ўнесена прадпісанне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства, пасля чаго заяўніку больш чым праз пяць месяцаў быў накіраваны адказ на зварот.
Мэтанакіраваная праца па абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян органамі пракуратуры Віцебскай вобласці будзе працягнута і надалей.