Інтэрнэт ад адказнасці не ратуе
Гэтым зблытаннем пакутуюць і так званыя «інтэрнэтныя» злачынцы: блакуюць доступы добрасумленных карыстальнікаў, крадуць грошы з рахункаў, размяшчаюць экстрэмісцкія заклікі і матэрыялы. На іх думку, калі пасля гэтых неправамерных дзеянняў не пакідаць сваіх візітовак з імёнамі і адрасамі, то ніхто і ніколі іх не дастане. Але гэта глыбока памылковае меркаванне, пераацэнка уласных здольнасцей.
Праваахоўныя органы многіх краін, у тым ліку – Рэспублікі Беларусь, даказалі гэта сваёй працай у сферы процідзеяння кіберзлачыннасці, пра што сведчаць крымінальныя справы і судовыя рашэнні.
Так, прыцягваюцца да крымінальнай адказнасці інтэрнэт-махляры, жыхары Оршы, Мінска і грамадзяне Расіі, якія нібыта ад імя органаў унутраных спраў і дзяржаўнай бяспекі блакіравалі доступы карыстальнікаў сеткі Інтэрнэт з патрабаваннем аплаты міфічных штрафаў за прагляд «няправільных» сайтаў, крымінальная справа ў дачыненні да гэтых «хакераў» ужо накіравана ў суд Аршанскага раёна.
Судом будзе давацца прававая ацэнка «подзвігам» грамадзяніна Г., жыхара г.Віцебска, які рэкламаваў у Інтэрнэце нацысцкую сімволіку і свае прыгоды ва ўкраінскім Данбасе.
Рашэннямі суда Кастрычніцкага раёна г.Віцебска ў бягучым годзе прызнаны экстрэмісцкімі 2 матэрыялы, размешчаныя ў беларускім сегменце Інтэрнета і якія распальваюць нацыянальную, расавую і рэлігійную варожасць і нянавісць, якія выяўлены органамі дзяржаўнай бяспекі.
Такія прыклады не адзінкавыя, паколькі ў спецыяльных падраздзяленнях органаў унутраных спраў і дзяржаўнай бяспекі, якія займаюцца процідзеяннем кіберзлачыннасці, працуюць супрацоўнікі, якія сваім прафесіяналізмам у камп'ютарных тэхналогіях не толькі не саступаюць, але і пераўзыходзяць хакераў-самавукаў.
Таму аматарам хаваць канцы ў ваду ва «ўсесветнай павуціне» даўно пара задумацца: ці варта стукаць пальцамі па клавіятуры і
цешыць сваё самалюбства і амбіцыі, калі потым усё роўна некалькі гадоў давядзецца не толькі не бачыць свой ПК, але і займацца не «інтэлігентнай» працай у месцах не гэтак аддаленых.Ці варта авечка таго, каб з яе скуры?!
Старэйшы памочнік пракурора вобласці
па наглядзе за выкананнем
заканадаўства
аб дзяржаўнай бяспецы В.Н. Белавус