Ірына Леўковіч: «Згодна з Дактрынай нацыянальнай харчовай бяспекі, мінімум 85% у рэалізацыі харчовай групы тавараў павінны займаць беларускія»

Ирина Левкович: «Согласно Доктрине национальной продовольственной безопасности минимум 85 % в реализации продовольственной группы товаров должны занимать белорусские»
Такую думку выказала член Савета Рэспублікі, намеснік старшыні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг аблвыканкама Ірына Леўковіч падчас пасяджэння прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў.

 

– Сёння перад галіной стаяць вельмі сур'ёзныя задачы. У першую чаргу, яны пазначаны кіраўніком дзяржавы: гэта прыярытэты пры рэалізацыі айчынных тавараў і захаванне цэнавай стабільнасці, – адзначыла ў прыватнасці Ірына Леўковіч. – Калі казаць пра вынікі, з якімі мы прыйшлі да разгляду гэтага сур'ёзнага пытання на прэзідыуме, то па ўдзельнай вазе айчынных тавараў мы займаем першае месца ў рэспубліцы і ўкладаемся ў тыя параметры спажывецкіх цэн, якія даведзены. У той жа час ёсць адрозненні, і дастаткова сур'ёзныя, у працы рэгіёнаў, некаторыя адназначна недапрацоўваюць па абодвух напрамках. На прэзідыуме мы не толькі абмеркавалі гэта, але і паставілі задачы – у першую чаргу перад мясцовымі Саветамі дэпутатаў, таму што дэпутаты ўсіх узроўняў гэтак жа актыўна павінны ўключыцца ў гэту працу, адсочваць сітуацыю на спажывецкім рынку горада, раёна. Народныя абраннікі павінны бачыць, ці сапраўды ў нас у гандлі на лепшых месцах прадстаўлены тавары айчынных вытворцаў; аналізаваць, ці ў устаноўленым параметры растуць цэны, калі яны растуць. Хоць, па вялікім рахунку, абвалавальнага росту цэн у нас быць не павінна, менавіта на гэта нацэлены ўсе пастановы Савета Міністраў і даручэнні ўрада. Таму я думаю, што ў выніку праведзенай канкрэтнай сур'ёзнай размовы мы не толькі захаваем лідзіруючыя пазіцыі, але і палепшым свае вынікі.

Ніхто не ставіць задачу, што ў нас не павінна быць імпартнага тавару, адзначыла Ірына Леўковіч, адказваючы на пытанне журналістаў. Ён будзе па аб'ектыўных прычынах – альбо не вырабляецца на тэрыторыі Беларусі, альбо не вырошчваецца (калі мы гаворым пра гародніну ці садавіну). Але згодна з Дактрынай нацыянальнай харчовай бяспекі Рэспублікі Беларусь мінімум 85% у рэалізацыі харчовай групы тавараў павінны займаць беларускія, і да гэтага трэба імкнуцца.

За 2023 год і студзень – сакавік 2024-га спецыялістамі абласных, гарадскіх і раённых выканаўчых камітэтаў у межах паўнамоцтваў, прадастаўленых Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 года № 510 «Аб удасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 кастрычніка 2022 года № 713 «Аб сістэме рэгулявання цэн» праведзены кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па выкананні заканадаўства ў сферы гандлю, грамадскага харчавання, абароны правоў спажыўцоў, цэнаўтварэння ў 2900 гандлёвых аб'ектах і аб'ектах грамадскага харчавання вобласці.

"ВІЦЕБСКІЯ ВЕСТКІ"